Аляксандр Мікалаевіч Шышко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Мікалаевіч Шышко

Нараджэнне 24 верасня 1959(1959-09-24) (62 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Аляксандр Мікалаевіч Шышко (нар. 24 верасня 1959, в. Азёры, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1976 года па 1981 год вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.

Працоўную дзейнасць пачаў у красавіку 1981 года галоўным заатэхнікам калгаса імя Кірава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

З 1981 года па 1983 год служыў ва Узброеных Сілах СССР.

З 1983 года па 1989 год працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі, начальнікам малочна-таварнага комплексу калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна.

З 1989 года па 1998 год працаваў галоўным заатэхнікам калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна.

З 1998 года па 2001 год — намеснік старшыні па жывёлагадоўлі, перапрацоўцы і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна. У 2001 годзе абраны старшынёй калгаса «Азёры». У 2013 годзе быў прызнаны лепшым кіраўніком года Гродзенскай вобласці ў сельскагаспадарчай галіне па выніках 2012 года.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў ад Гродзенскай вобласці. У Савеце Рэспублікі шостага склікання з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. У Савеце Рэспублікі сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі