Аляксандр Міхайлавіч Малярэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Малярэвіч
Дата нараджэння 20 лістапада 1962(1962-11-20) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Міхайлавіч Малярэвіч (нар. 20 лістапада 1962, г. Мінск) — беларускі вучоны ў галіне оптыка-электроннага і лазернага прыборабудавання. Член-карэспандэнт (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2009), прафесар (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1984).

З 1984 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1994 года старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1996—2001 гадах вучоны сакратар, з 2009 года загадчык лабараторыі Міжнароднага лазернага цэнтра (з 1995 у складзе беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта). Адначасова з 1996 года дацэнт, з 2009 года прафесар кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2010 года дэкан прыборабудаўнічага факультэта, з 2016 годапрарэктар па навуковай рабоце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі новых аптычных матэрыялаў для кіравання характарыстыкамі выпраменьвання цвёрдацельных лазераў і стварэння на іх аснове оптыка-электронных прыбораў і лазерных сістэм. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны клас шклокрышталічных матэрыялаў для лазернай тэхнікі, што дазволіла ствараць шырокі спектр лазерных сістэм блізкага інфрачырвонага дыяпазону, генерыруючых імпульсы выпраменьвання працягласцю ад адзінак пікасекунд да дзясяткаў нанасекунд у залежнасці ад патрабаванняў. Распрацаваны ўнікальныя навукова-навучальныя комплексы для вымярэння шэрагу лінейных і нелінейных аптычных характарыстык, аналізу фотапругкіх скажэнняў лазерных элементаў і аптычных матэрыялаў.

Аўтар каля 290 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 1 манаграфіі, 9 патэнтаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Твердотельные просветляющиеся среды. Минск, 2008 (в соавт.).
  • Semiconductor-Doped Glass Saturable Absorbers for Near-Infrared Solid-State Lasers // J. Appl. Physics. 2008. Vol. 103, N 8.
  • Optical applications of glass-ceramics // J. Non-Cryst. Solids. 2010. Vol. 356, N 52.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]