Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ
Выгляд
| Прыборабудаўнічы факультэт | |
|---|---|
| Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
| | |
| Заснаваны | 1976 |
| Дэкан | Аляксандр Іванавіч Свістун |
| Адрас | Мінск, вуліца Якуба Коласа, 67 |
| bntu.by/psf/item/psf.html | |
Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ (ПБФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Развіццё аптычнай прамысловасці ў БССР зрабіла неабходным падрыхтоўваць ў рэспубліцы інжынерных кадраў для прыборабудавання. У 1976 годзе ў Беларускім політэхнічным інстытуце быў створаны оптыка-механічны факультэт. У сувязі з далейшым пашырэннем пераліку запатрабаваных прыборабудаўнічых спецыяльнасцей у 1978 годзе быў адкрыты інжынерна-фізічны факультэт. У 1984 годзе оптыка-механічны і інжынерна-фізічны факультэты былі аб’яднаны ў адзін — інжынерна-фізічны, які ў наступным годзе быў перайменаваны ў прыборабудаўнічы факультэт.
Склад факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Інжынерная матэматыка
- Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі
- Канструяванне і вытворчасць прыбораў
- Лазерная тэхніка і тэхналогія
- Мікра- і нанатэхніка
- Стандартызацыя, метралогія і інфармацыйныя сістэмы
- Эксперыментальная і тэарэтычная фізіка
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Міхайлавіч Малярэвіч (2010-?)
- Аляксандр Іванавіч Свістун (з 2017)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ Архівавана 17 чэрвеня 2020. на сайце БНТУ