Аляксандр Міхайлавіч Рай
Аляксандр Міхайлавіч Рай | |
---|---|
укр.: Олександр Михайлович Рай | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1993 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | чырвонаармеец |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Міхайлавіч Рай (31 кастрычніка 1924, г. Луганск — 7 верасня 1993, г. Луганск, Украіна) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў 7 класаў і школу ФЗН. Працаваў токарам на паравозна-будаўнічым заводзе. У арміі з 16 лютага 1943 года, на фронце з 12 мая 1943 года. Радавы, наводчык станкавага кулямёта 190-га стралковага палка (5-я стралковая Арлоўская Чырванасцяжная дывізія 3-й арміі 2-га Беларускага фронту). 29 кастрычнка 1943 года ў баі за ўзяцце сопкі ў раёне вёскі Майчажрак павёў за сабою байцоў і першым уварваўся ў варожыя траншэі. У гэтым баі з асабістай зброі знішчыў 15 нямецкіх салдат пасля чаго быў цяжка паранены. За гэты бой узнагароджаны Ордэнам Славы 3-й ступені.
Пасля вайны дэмабілізаваны. Жыў у Варашылаўградзе. У 1959 годзе скончыў машынабудаўнічы тэхнікум. Працаваў у вытворчым аб’яднанні «Варашылаўградтеплавоз» старэйшым тэхнолагам кузаўнога цэха.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971 г.), Айчыннай вайны 1-й ст., медалямі[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Луганску
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Луганску
- Пахаваныя ў Луганскай вобласці
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Асобы
- Памерлі 7 верасня
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны