Аляксандр Паўлавіч Підоплічка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Паўлавіч Підоплічка
Дата нараджэння 10 верасня 1907(1907-09-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1980 ці 1985
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Навуковая сфера брыялогія, балотазнаўства
Месца працы Украінскі навукова-даследчы інстытут тарфяной прамысловасці, Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар Кіеўскі інстытут прафесійнай адукацыі

Аляксандр Паўлавіч Підо́плічка[1] (10 верасня 1907 — 1980 ці 1985) — вучоны, батанік, балотазнаўца, брыёлаг, доктар біялагічных навук (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся сяле Казацкэ (Звэныгародскі павет, Кіеўская губерня, Расійская імперыя, зараз у Звэныгародскім раёне Чаркаскай вобласці Украіны). У 1931 годзе скончыў Кіеўскі інстытут прафесійнай адукацыі. Да 1935 года працаваў ва Украінскім навукова-даследчым інстытуце тарфяной прамысловасці[2]. У 1935—1941, 1944—1945 гг. у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР. З 1945 года ў Інстытуце торфу АН БССР — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі тарфяных і сапрапелевых радовішчаў. Адначасова ў 1947—1950 гг. выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па генезісе тарфяных і азёрных адкладаў. Вывучаў геаграфічныя асаблівасці распаўсюджвання тарфяных балот. Прымаў удзел у складанні Атласа БССР (1958), даведнікаў «Торфяной фонд Белорусской ССР» (1953), «Сапрапелевые месторождения СССР» (1964). Сярод апублікаваных прац:

  • Определитель остатков травянистых растений и зелёных мхов (Bryales) в торфе. — Мн., 1936.;
  • Флора сфагновых (торфяных) мхов Белорусской ССР. — Мн., 1948.;
  • Торфяные месторождения Белоруссии: (генезис, стратиграфия и районирование). — Мн., 1961.;
  • Озёрные отложения Белорусской ССР: (генезис, стратиграфия и некоторые особенности). — Мн., 1975.

Член Усесаюзнага батанічнага таварыства з 1952 года.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Аношко В. С. История и методология почвоведения. — Мн.: Вышэйшая школа, 2013. — (ВУЗ. Студентам высших учебных заведений). — ISBN 978-985-06-2276-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]