Аляксандр Пятровіч Карпінскі
Аляксандр Пятровіч Карпінскі | |
---|---|
руск.: Александр Петрович Карпинский | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1846 (7 студзеня 1847)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 ліпеня 1936[2][3] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Pyotr Mikhailovich Karpinsky[d] |
Дзеці | Evgeniya Tolmatcheva-Karpinskaya[d] |
Род дзейнасці | палеантолаг, геолаг, прафесар, горны інжынер, батанік |
Навуковая сфера | геалогія, стратыграфія, палеанталогія, мінералогія[4] і петраграфія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Пятровіч Карпінскі (руск.: Алекса́ндр Петро́вич Карпи́нский, 1847 — 15 ліпеня 1936) — расійскі і савецкі геолаг, грамадскі дзеяч, ардынарны акадэмік Пецярбургскай Акадэміі Навук (1896). Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Горны інстытут у Пецярбургу (1866). З 1869 года — ад’юнкт, у 1877—1896 гадах — прафесар Горнага інстытута. Удзельнічаў (1882) у арганізацыі Геалагічнага камітэта (з 1885 — дырэктар, з 1903 — ганаровы дырэктар). З 1916 года выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта, у 1917—1936 гадах першы выбарны прэзідэнт Акадэміі Навук СССР. У 1899—1936 гадах — дырэктар і прэзідэнт Усесаюзнага мінералагічнага таварыства. У 1935—1936 гадах — член ЦВК СССР.
Карпінскі — адзін з заснавальнікаў расійскіх навуковых школ: рэгіянальнай геалогіі, геалагічнай картаграфіі і тэктонікі, палеанталогіі і стратыграфіі, петраграфіі, геалогіі рудных і нярудных радовішчаў. Вылучыў арцінскі ярус пермскай сістэмы (1874). Упершыню абгрунтаваў двух’ярусную будову Рускай платформы (1880, 1887) і заканамернасці яе геалагічнай гісторыі (1919). Агульнагеалагічныя працы паслужылі асновай прац, прысвечаных карысным выкапням Урала (1881), заканамернасцям размяшчэння радовішчаў руд плаціны, золата, нікелю, жалеза, а таксама каменнага вугалю, каменнай солі і інш. Карпінскі распачаў даследаванні Вялікага Данбаса (1883). Распрацаваў навуковыя метады тэктанічнага аналізу пры дапамозе палеагеаграфічных рэканструкцый (1887, 1894), палеагеаграфічных і фацыяльнага аналізу.
Распрацаваў шэраг петраграфічных метадаў, прынцыпы наменклатуры і класіфікацыі горных парод (1900).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.ras.ru/presidents/d87f4048-5927-414c-bcf8-8ed52dc51550.aspx
- ↑ Карпинский Александр Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 20 верасня 2023.
- ↑ Geltman D. V. Владимир Леонтьевич Комаров: краткий биографический очерк, Vladimir Leontyevich Komarov: a short biography // Историко-биологические исследования — 2020. — Vol. 12, Iss. 4. — P. 12–37. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2020-14002
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Пятровіч Карпінскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1847 годзе
- Нарадзіліся ў Верхатурскім павеце
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
- Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Кароны Румыніі
- Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
- Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
- Узнагароджаныя медалём Воластана
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
- Аўтары батанічных таксонаў
- Геолагі Расіі
- Геолагі СССР
- Прэзідэнты Расійскай акадэміі навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Правадзейныя члены РАН (1917—1925)
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР