Перайсці да зместу

Аляксандр Піліпавіч Возлікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Піліпавіч Возлікаў
Дата нараджэння 1922(1922)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411944
Званне гвардыі сяржант
Часць 52-я гвардзейская асобная разведвальная рота 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі  (руск.)
Камандаваў аддзяленнем
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна:Аперацыя Багратыён
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Аляксандр Піліпавіч Возлікаў (1922, в. Тварышчана Клінцоўскага павета  (руск.) Гомельскай губерні — 25 чэрвеня 1944, в. Малыя Шчэцькі, Бешанковіцкі раён) — камандзір аддзялення 52-й гвардзейскай асобнай разведвальнай роты 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (22.7.1944)[1].

У Чырвонай Арміі з 1941 года. На фронце ў час Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года[1].

Камандзір аддзялення гвардыі сяржант Возлікаў А. П. вызначыўся пры вызваленні Віцебскай вобласці. 25 чэрвеня 1944 г. з групай разведчыкаў пераправіўся праз раку Заходнюю Дзвіну каля вёскі Малыя Шчэцькі Бешанковіцкага раёна[1]. На плацдарме з трыма байцамі адбіў за 8 гадзін бою 4 контратакі праціўніка. Адцягваючы агонь на сябе разведчыкі садзейнічалі пераправе асноўных сіл. А. П. Возлікаў загінуў у гэтым баі[1].

Узнагароджаны Ордэнам Леніна і Ордэнам Славы III ступені[1].

Зноскі

  1. а б в г д Возликов Александр Филиппович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
  • Возликов Александр Филиппович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.