Аддзяленне

Абазначэнне аддзялення NATO
Аддзяленне — першаснае (ніжэйшае) тактычнае падраздзяленне ва ўзброеных сілах большасці дзяржаў.
Складаецца з 6—12 чалавек на чале з камандзірам (сяржантам, старшыной). Звычайна ўваходзіць у склад узвода. Адпаведнікамі аддзялення ў іншых родах войскаў з'яўляюцца экіпаж танка ці самалёта ў танкавых войсках ці авіяцыі, разлік гарматы ў артылерыі. На ваенных караблях аддзяленне аб'ядноўвае асабовы склад адной ваеннай спецыяльнасці, і звычайна ўваходзіць у склад каманды.
Таксама аддзяленне — першасная (ніжэйшая) арганізацыйная адзінка ў штабах, ваенна-навучальных установах, установах і інш., напрыклад, аддзяленне кадраў або страявое аддзяленне.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. — С. 527.