Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
16 жніўня 1973[1] (47 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксандр Сяднёў (нар. 16 жніўня 1973, Магілёў) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец магілёўскага футбола, гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі. Двойчы быў чэмпіёнам Беларусі і пераможцам Кубка Беларусі ў складзе МПКЦ і «Белшыны». Апошнія гады правёў у складзе наваполацкага «Нафтана».
Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]
У 2005 годзе завяршыў кар’еру футбаліста і ўзначаліў новаствораны магілёўскі «Савіт». Вывеў гэты клуб спачатку ў Першую, а потым і ў Вышэйшую лігу. Пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, у 2009 годзе быў запрошаны ў «Белшыну», якая намагалася вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Узначаліўшы бабруйскі клуб, Сяднёў выканаў пастаўленую мэту, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў Першай лізе.
У Вышэйшай лізе «Белшына» разглядалася як адзін з аўтсайдэраў, але клуб здолеў заняць 6 месца ў сезоне 2010 і 5 месца ў сезоне 2011, у чым была вялікая заслуга галоўнага трэнера. У 2011 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама» і з 1 снежня афіцыйна ўзначаліў гэты клуб. У ліпені 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку з-за незадавальняючых вынікаў (аб адстаўцы было абвешчана дыктарам стадыёна адразу пасля матча з «Нёманам»)[2]. Хутка пасля гэтага, 23 ліпеня, вярнуўся на пасаду галоўнага трэнера «Белшыны».
Выдатна правёў з «Белшынай» сезон 2015, калі, нягледзячы на фінансавыя праблемы і не самы моцны склад, каманда здолела заняць высокае 4-е месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезону Сяднёў абвясціў, што пакідае бабруйскі клуб[3].
У студзені 2016 года ўзначаліў магілёўскі «Дняпро»[4], які па выніках сезона 2016 вывеў у Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў магілёўскі клуб[5].
У лютым 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб казахстанскага клуба «Актабэ»[6], дзе стаў трэнерам па фізпадрыхтоўцы, а ў студзені 2019 года заняў пасаду галоўнага трэнера[7]. З-за фінансавых праблем «Актабэ» ў сезоне 2019 выступаў моладзевым складам, таксама з каманды былі зняты 12 ачкоў, у выніку «Актабэ» заняў апошні 12-ы радок і выбыў у Першую лігу.
У снежні 2019 года ўзначаліў брэсцкі «Рух», які выйшаў у Вышэйшую лігу[8]. Пакінуў каманду ў снежні 2020 года[9].
Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «Pro».
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Ігравыя[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (2): 1996, 2001
Уладальнік Кубка Беларусі: 1996, 2001
Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2009
Зноскі
- ↑ Aleksandr Sednev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Александр Седнев уволен с поста главного тренера минского "Динамо".
- ↑ Александр Седнев покинет пост главного тренера "Белшины"
- ↑ Александр Седнев сегодня официально возглавит могилевский "Днепр"
- ↑ Александр Седнев покинул пост главного тренера "Днепра"
- ↑ Седнев войдет в тренерский штаб «Актобе»
- ↑ Александр Седнев возглавил "Актобе"
- ↑ Официально: Седнев возглавил "Рух"
- ↑ Седнев покинул "Рух". Тренером интересуются команды из Казахстана
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Рух Брэст
- Трэнеры ФК Актабэ
- Трэнеры ФК Дняпро Магілёў
- Трэнеры ФК Белшына
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Трэнеры ФК Савіт
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Балтыка Калінінград
- Ігракі ФК Трансмаш Магілёў
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Чарнаморац Новарасійск
- Ігракі ФК Тарпеда Магілёў
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў