Гелена Скірмунт
Гелена Скірмунт | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1827[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1874[3] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Скірмунт |
Маці | Гартэнзія з Ордаў[d] |
Муж | Казімір Маўрыцый Сымон Скірмунт |
Дзеці | Канстанцыя Скірмунт і Казіміра Браніслава са Скірмунтаў[d] |
Род дзейнасці | мастачка, скульптарка |
Жанр | партрэт |
![]() |
Гелена Скі́рмунт (5 лістапада 1827, в. Калоднае Пінскага павета, цяпер Столінскі раён — 1 лютага 1874) — мастачка і скульптар. З роду Скірмунтаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Тамашавіча Скірмунта (1794—1847) і Гартэнзіі Міхалаўны Орды, шлюб якіх адбыўся ў 1825 годзе. З’яўлялася пляменніцай Напалеона Орды. Яе бацька валодаў значнымі зямельнымі валоданнямі ў Пінскім павеце: маёнтак Калоднае — у 1814 налічваў 118 рэвізскіх душ; і маёнтак Рухч — у 1834 годзе налічваў 621 душу, а ў 1841 годзе — 817.
Пачала вучыцца мастацтву ў Вільні ў Вікенція Дмахоўскага[4]. У 1844—1845 гадах падарожнічала па Еўропе (у т.л. Берлін, Парыж). Малявала партрэты, пейзажы, абразы для касцёлаў. Як скульптар выканала шмат распяццяў, медальёны з партрэтамі, у т.л. І. Лялевеля, Ю. Крашэўскага.
У 1863 годзе за спробу даставіць дэпешу Р. Траўгуту арыштавана і саслана ў Тамбоў. Пасля жыла ў Крыме. У апошнія гады жыцця працавала ў гістарычным жанры (гіпсавыя плакеты «Міндоўг», «Гедзімін», гістарычныя шахматы ў выглядзе войска Яна III Сабескага і туркаў і інш.). Вяла дзённік, які часткова апублікаваны Б. Ф. Залескім разам з лістамі пад назвай «3 жыцця літвінкі, 1827—1874» (1876).


Пахавана на Старых могілках у Пінску, побач з маці і мужам. На яе магіле пастаўлены помнік з белага мармуру. Аналагічны па форме помнік, але з чырвонага каменю, пастаўлены на магіле яе дачкі Канстанцыі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 21 год выйшла замуж за свайго дальняга родзіча архітэктара Казіміра Аляксандравіча Скірмунта. У шлюбе з ім нарадзіла 4 дзяцей[5]:
- Станіслаў (1857—1921), падарожнік, дырэктар упраўлення лясамі ў Судане, уладальнік сядзібы ў Хартуме.
- Ірэна (1851—1905), жыла ў Варшаве, выйшла замуж за Т. Альшэўскага[6].
- Канстанцыя (1851—1933[7]), вядомая польская публіцыстка, гісторык, апошняя ўладальніца палаца Бутрымовічаў.
- Казіміра Браніслава (1865—1938), выйшла замуж за Казіміра Ігната Ромера (1848—1921), уладальніка маёнтка ў Ямполі. Нарадзіла 5 дзяцей.
Зноскі
- ↑ Helena Skirmunt // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Helena Skirmunt // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Helena Skirmuntowa (Skirmunttowa, z domu Skirmunt) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Гелена Скирмунт: литвинка, патриотка, первая женщина-скульптор (руск.). Комсомольская правда. Праверана 05.02.2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Helena Skirmunt h. Dąb (польск.). Праверана 04.02.2018.
- ↑ Федорук А. Т. Пинск // Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- ↑ «Уроборос», или чтоб не было стыдно за пинский некрополь (руск.). Media-Polesye. Праверана 05.02.2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяроўкін-Шэлюта У. Скірмунты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Залескі Б. З жыцця літвінкі. — Мінск, 2009.
- Несцярчук Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 334 с.: іл. ISBN 985-6302-37-4.
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1827 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 1874 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Усходнія Пірэнеі
- Памерлі ў Пінску
- Пахаваныя ў Пінску
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скірмунты
- Скульптары Беларусі
- Мастакі Беларусі
- Нарадзіліся ў Столінскім раёне