Аляксандр Пятровіч Удодаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Удодаў)
Аляксандр Пятровіч Удодаў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 19 снежня 1952(1952-12-19) (71 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Пятровіч Удодаў (нар. 19 снежня 1952, Гродна, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 снежня 1952 года ў г. Гродне.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, інжынер шляхоў зносін — механік.

Прайшоў працоўны шлях ад брыгадзіра лакаматыўнага дэпо да начальніка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Выбіраўся ў склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, з’яўляўся членам Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

З’яўляўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]