Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» знаходзіцца на важнейшым стратэгічным скрыжаванні, якое звязвае шляхі з усходу на захад, праз Гомель ажыццяўляюцца сувязі з Мінскам, Масквой, Санкт-Пецярбургам, Кіевам, іншымі буйнымі гарадамі і прамысловымі рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа. Размешчана на тэрыторыі Гомельскай вобласці; мяжуе з Расіяй і Украінай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню на тэрыторыі Гомельшчыны чыгуначная лінія прайшла ў 1873 годзе ад станцыі Нова-Вілейск да Гомеля, а ў 1874 годзе ад Гомеля да Ромны (Украіна). Здадзены ў эксплуатацыю першыя ўчасткі Мінск — Жлобін і Гомель — Жлобін Ландвара-Роменскай чыгункі (у 1877 годзе перайменавана ў Лібава-Роменскую).
У 1874 годзе здадзены ў эксплуатацыю ўчастак Гомель — Церахоўка. Участак ад Чырвонага Берага да станцыі Церахоўка Лібава-Роменскай чыгункі і цяпер уваходзіць у Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
У 1873 годзе ў Гомелі пабудаваны Галоўныя майстэрні па рамонту рухомага саставу, тармазоў, спецабсталявання. З 1928 года гэта — паравозавагонарамонтны завод (ПВРЗ), цяпер ВРЗ. 16 лістапада 1873 года пабудавана паравознае дэпо Гомель.

Другі напрамак Гомельскага аддзялення пачаў развівацца з адкрыцця ў 1886 годзе Лунінец-Гомельскай і ў 1887 годзе Гомель-Бранскай чыгуначных ліній, якія ўвайшлі ў склад Палескіх чыгунак, упраўленне якіх знаходзілася ў Вільні. Уведзены ў эксплуатацыю лініі Лунінец — Гомель, Гомель — Бранск. Станцыя Гомель з гэтага моманту становіцца чыгуначным вузлом.
У 1878 годзе ў Гомелі пачало працаваць Гомельскае чыгуначнае тэхнічнае вучылішча. Вучылішча размяшчалася ў аднапавярховым драўляным спецыяльна пабудаваным для яго будынку з боку вакзала. У 1919 годзе яно было перанайменавана ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум (адна са старэйшых сярэднетэхнічных навучальных устаноў Беларусі).
У 1902 годзе ўступіў у строй участак Віцебск — Жлобін, у 1911 годзе — участак Васілевічы — Хойнікі.

1915—1916 гады — участак Славечна-Калінкавічы-Жлобін.
Для павелічэння прапускной здольнасці будуюцца другія пуці на ўчастках Гомель — Шчорс (1902 г.), Гомель — Лунінец (1904 г.), Гомель — Бранск (1913 г.), Жлобін — Орша, Жлобін — Асіповічы (1915 г.).
У 1919 годзе створана Заходняя чыгунка з упраўленнем у г. Гомелі.
У 1936 годзе ў выніку разбуйнення чыгунак з Заходняй чыгункі вылучылася Беларуская чыгунка.
На падставе пастанаўлення Савета міністраў СССР ад 19.09.1946 г. «Аб арганізацыі аддзяленняў чыгунак загадам МШЗ» ад 23.09.1946 года на базе двух аддзяленняў Гомельскага і Жлобінскага і Калінкавіцкага пададдзела арганізавана Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
У маі 1953 года з мэтай паляпшэння кіравання эксплуатацыйнай і гаспадарчай дзейнасцю транспарту БССР аб’ядналі Беларускую і Мінскую чыгункі з кіраўніцтвам у Мінску, а ў вызваленым будынку ўпраўлення дарогі ў Гомелі (вул. Кірава) быў адкрыты Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (цяпер — БелДУТ).
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]У распараджэнні Гомельскага аддзялення амаль дзевяцьсот кіламетраў галоўных, станцыйных і пад’язных пуцей, дэпо, шматлікія станцыі і паўстанкі, раз’езды і пераезды, вакзалы, дыстанцыі пуці, сігналізацыі і сувязі, пагрузачна-разгрузачных работ, электра- і водазабеспячэння, санаторый-прафілакторый, дзіцячы аздараўленчы лагер, прадпрыемствы гандлю і харчавання, іншыя аб’екты вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры.
Структурныя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]Станцыі
Лакаматыўныя дэпо
- Лакаматыўнае дэпо Гомель
- Лакаматыўнае дэпо Жлобін
- Лакаматыўнае дэпо Калінкавічы
Вагонныя дэпо
- Гомельскае вагоннае дэпо
- Жлобінскае вагоннае дэпо
Дыстанцыі пуці
- Гомельская дыстанцыя пуці
- Жлобінская дыстанцыя пуці
- Калінкавіцкая дыстанцыя пуці
Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі
- Гомельская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
- Жлобінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
- Калінкавіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
Іншыя прадпрыемствы
- Гомельская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў
- Гомельская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў
- Гомельская дыстанцыя электразабеспячэння
- Гомельскі вагонны ўчастак
- Прамывачна-прапарачная станцыя Барбароў
- Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
- Гомельская база (транспартная)
- Вакзал станцыі Гомель
- Культурна-спартыўны комплекс
- Санаторый
Даччыныя прадпрыемствы
- Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства «Крынкі Ашра»
- ТЭП «Гомельчыгунтранс»
Начальнікі Гомельскага аддзялення
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Мікалаевіч Лажкоў (1946—1955)
- Ілья Спірыдонавіч Таранюк (1955—1959)
- Пётр Аляксандравіч Сыцко (1959—1961)
- Іван Якаўлевіч Сушкоў (1961—1976)
- Аркадзь Сяргеевіч Блізнюк (1976—1984)
- Мікалай Аўрамавіч Гуд (1984—1992)
- Аляксандр Пятровіч Удодаў (1992—2012)
- Рыгор Уладзіміравіч Дворак (з 2013).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В. В. Яновская и др. — Минск: «Мастацкая літаратура», 2012. — 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
- Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.