Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нагрудны знак у 1995—2020 гадах (злева) і з 2020 года (справа).

«Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам чыгуначнага, паветранага, воднага, аўтамабільнага, трубаправоднага і іншых відаў транспарту, якія працуюць у сферы транспарту пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і паляпшэнні выкарыстання транспартных сродкаў, паніжэнні сабекошту перавозак, павышэнні якасці транспартных паслуг, эканоміі матэрыяльных і паліўных рэсурсаў, забеспячэнні бяспекі руху, аховы навакольнага асяроддзя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]