Аляксандр Яфімавіч Балыка
| Аляксандр Яфімавіч Балыка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 17 лютага 1936 (89 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар |
|
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1971) |
| Навуковае званне | |
| Партыя | |
| Член у | |
Аляксандр Яфімавіч Балыка (нар. 17 лютага 1936, в. Кавалі, Бабруйскі раён) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971), дацэнт (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1962 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Аблміжкалгаспраекце, старэйшым інжынерам-архітэктарам домабудаўнічага камбіната ў Віцебску, з 1966 года — аспірант кафедры архітэктуры, асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт, з 1983 года загадчык кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1964 года. Пражывае ў г. Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: праекты планіроўкі Полацкага і Аршанскага СБУ (1967), пасёлкаў Расна Камянецкага раёна, Нарач (1969) Мядзельскага раёна, саўгаса «Лясное» Капыльскага раёна (1970) і інш. Аўтар публікацый па пытаннях архітэктуры вёскі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балыко Александр Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)