Аляксандр Яўгенавіч Вашкевіч
Аляксандр Яўгенавіч Вашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1960[1] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, правазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Аляксандр Яўгенавіч Вашкевіч (нар. 9 верасня 1960, г. Ліда) — беларускі правазнавец. Спецыяліст у галіне канстытуцыйнага права. Кандыдат юрыдычных навук (1987), дацэнт (1993)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 верасня 1960 у г. Лідзе. 3 сям’і службоўцаў. Вучыўся ў СШ № 8 г. Ліды да 6 класа, пасля ў СШ № 103 г. Мінска[2].
Скончыў у 1983 годзе юрыдычны факультэт БДУ, у 1986 годзе — аспірантуру на кафедры канстытуцыйнага права БДУ. Выкладаў на гэтай кафедры, адначасова ў 1990—1995 гадах быў сябрам навукова-кансультацыйнай рады пры Камісіі па заканадаўстве Вярхоўнага Савета Беларусі. У 1996 годзе выбраны суддзём Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. Неўзабаве вымушаны пайсці ў адстаўку[2].
Загадчык кафедры агульнаправавых дысцыплін недзяржаўнага міжнароднага Інстытута працоўных і сацыяльных праблем у Мінску[2]. Супрацоўнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучае пытанні абароны правоў чалавека, дзейнасць органаў канстытуцыйнай юстыцыі за мяжой.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1047778602 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 жніўня 2022.
- ↑ а б в г Pawet: Лідскія юбіляры 2010 года . pawet.net. Праверана 19 жніўня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны. Гродна, 2000. С.50-51.
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Правазнаўцы Беларусі
- Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь