Аляксей Аляксеевіч (вялікі княжыч маскоўскі)
| Аляксей Аляксеевіч | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне |
15 (25) лютага 1654 |
| Смерць |
17 (27) студзеня 1670 (15 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Род | Раманавы |
| Бацька | Аляксей Міхайлавіч[1] |
| Маці | Марыя Ільінічна Міласлаўская[d][1] |
Аляксей Аляксеевіч (15 (25) лютага 1654, Масква — 17 (27) студзеня 1670, Масква) — другі сын вялікага князя маскоўскага Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны Міласлаўскай, пасля памерлага ў маленстве іх першага сына Дзмітрыя. Спадчыннік маскоўскага стальца, суправіцель бацькі
Сярод настаўнікаў царэвіча быў Сімяон Полацкі, які выкладаў Аляксею лацінскую і польскую мовы; вялікі княжыч вывучаў таксама славянскую граматыку, арыфметыку і філасофію. Для яго з-за межы выпісваліся кнігі і так званыя «дзіцячыя пацехі» (развівальныя цацкі). Вылучаўся, паводле сучаснікаў, вялікімі здольнасцямі да навучання, добрай памяццю і дапытлівасцю.
Калі вялікі князь Аляксей Міхайлавіч адсутнічаў у Маскве, у тым ліку падчас знаходжання ў дзейным войску, вялікі княжыч лічыўся часовым уладаром Маскоўскай дзяржавы; у гэты час афіцыйныя граматы выдаваліся ад яго імя.
Лічыўся кандыдатам на стальцы Рэчы Паспалітай; планаваўся яго шлюб з пляменніцай караля Яна II Казіміра, перамовы пра гэта вяліся праз баярына Мацвеева. Аляксей Аляксеевіч і асабіста выступіў перад пасламі Рэчы Паспалітай, якія адзначылі яго добрыя веды латыні і польскай.
Памёр раптоўна, не дажыў да шаснаццаці гадоў. Пахаваны ў Архангельскім саборы патрыярхам Іаасафам II і ўсходнімі патрыярхамі, якія тым часам былі ў Маскве.
Імя Аляксея Аляксеевіча стала сцягам паўстання Сцяпана Разіна; разінцы абвясцілі, што вялікі княжыч не памёр, а збег да іх ад інтрыг баяраў-здраднікаў. Прыхільнікі Разіна звалі княжыча «Нячай» («нечаканы») і ўжывалі гэта слова як баявы кліч. Былі таксама самазванцы, якія выдавалі сябе за Аляксея Аляксеевіча.
Пасля смерці Аляксея спадчыннікам стальца стаў наступны па старшынстве брат — Фёдар Аляксеевіч.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage