Аляксей Андрэевіч Баскакаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Андрэевіч Баскакаў
Дата нараджэння 11 лютага 1923(1923-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1943(1943-05-19) (20 гадоў)
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Камандаваў партызанскай брыгадай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага сцяга

Аляксей Андрэевіч Баскакаў (11 лютага 1923, в. Саннікава, Канакоўскі раён(руск.) бел., Калінінскай, цяпер Цвярской вобласці — 19 мая 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння школы працаваў справаводам у Канакоўскім народным судзе. Вучоба ў юрыдычнай школе г. Калініна. Народны следчы ў пракуратуры Маладатудскага раёна Калінінскай вобласці[2].

З чэрвеня 1941 камандзір камсамольска-маладзёжнага батальёна на будаўніцтве абарончых збудаванняў у Калінінскай вобласці[1].

З ліпеня 1942 камандзір Дыверсійнай Беларускай брыгады імя У. І. Леніна[3]. Загінуў у баі 19 мая 1943 года[1].

Памяць аб земляку ўвекавечана на мемарыяльнай дошцы ў школе № 1, будынку энергакаледжа, назве вуліцы г. Канакова. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Баскаков Алексей Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 44. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 Баскаков Алексей Андреевич / 11.2.1922 — 20.5.1943 (руск.) 
  3. Диверсионная Белорусская бригада имени В. И. Ленина (руск.)