Аляксей Андрэевіч Навойчык
| Нарадзіўся |
10 красавіка 2001 (25 гадоў) Гродна, Беларусь |
|||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||
| Вага | 87 кг | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | атакуючы абаронца | |||||||||||||||||||||
| Драфт НБА | не задрафтаваны, 2023 | |||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Аляксей Андрэевіч Навойчык (нар. 10 красавіка 2001, Гродна, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[1]. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. Сын баскетбалісткі і трэнера Валянціны Навойчык, брат баскетбаліста Андрэя Навойчыка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Валянціна Пятроўна Навойчык[2]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага.
З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[3].
Выступаў за юнацкую (2016—2017), юніёрскую (2018—2019) і моладзевую (2020—2021) зборную Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[4], у складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 — сярэбраны медаль I гульняў краін СНД-2021 у Казані[5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2015—2016 — РДВАР (Мінск)
- 2016—2017 — Прынёманне-ГрДУ (Гродна)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск-2
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда)
- 2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
- 2025 — Барсы-Атырау (Атырау, Казахстан)
- з 2026 — Паўднёвы Слон-ПКФУ (Стаўрапаль, Расія)[6]
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (1): 2020/2021.
Зноскі
- ↑ ПАЛОВА-2024. «ПРЫГАЖУНІ» И «ШАХТЕР-СОЛИГОРСК» – ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
- ↑ СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Сборная команда – стажёрский состав (постоянный)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 5 лютага 2024.
- ↑ БК «ШАХТЁР» – БАЗОВАЯ КОМАНДА МУЖСКОЙ НАЦКОМАНДЫ 3Х3
- ↑ МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!
- ↑ Белорусские баскетболисты завоевали серебро на Играх стран СНГ в Казани
- ↑ Обмен в формате «3 на 3»: покинувших ставропольский клуб баскетболистов сменили новобранцы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Гродне
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Гродна-93-ГрДУ»
- Ігракі «Цмокі-Мінск-2»
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Імпульса-БДУІР»
- Ігракі «Барсаў» Атырау
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20