Перайсці да зместу

Георгій Паўлавіч Кандрусевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Георгій Паўлавіч Кандрусевіч
Нарадзіўся 12 снежня 1978(1978-12-12)[1] (47 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2001 РТІ
2001—2002 Бротна[d]
2002—2003 Гродна-93
2003—2004 РШВСМ
2004—2006 Віталюр
2006—2008 Свіслач
2008—2012 Запарожжа[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Георгій Паўлавіч Кандрусевіч (нар. 12 снежня 1978[2], Гомель, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетболам пачаў займацца ў 16 гадоў у мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман. У 2000 годзе скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту.

Гульнявая кар’ера: РТІ-РШВСМ / РТІ-АЗАА / РТІ (1996—2001), АЗАА-Гарызонт (1998, у Кубку Беларусі), РТІ-АЗАА-2 (1999), «Бротна» (Боснія і Герцагавіна, 2001/02), «Гродна-93» (2002/03), РШВСМ (2003/04)[3], «Віталюр» (2004—2006), АЗАА (2006—2008), «Фера-ЗНТУ» (Украіна, 2008—2012). Скончыў прафесійную кар’еру летам 2012 года. У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі выступаў за «Ferroprom» (2013/14)[4], «Віталюр» (2016), «Серабранку» (2026)[5].

Трэнерская кар’ера: «Свіслач» (другі трэнер, 2012/13), «Цмокі-Мінск-2» (2013—2019), «Цмокі-Мінск-рэзерв» / «Мінск-рэзерв» (2019—2024)[6], «Ленкарань» (Азербайджан, з 2024)[7][8][9]. У 2013—2018 і 2021—2024 гадах — галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі (U-20)[10][11]. Заваяваў з ёй сярэбраныя медалі Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[12].

У якасці баскетбаліста

[правіць | правіць зыходнік]

У якасці трэнера

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1 2 Heorhi Kandrusevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. Сегодня День рождения у главного тренера резерва - Георгия Кондрусевича!
  3. ПОРТРЕТ. ГЕОРГИЙ КОНДРУСЕВИЧ: МУЗЫКАНТ ОТ БАСКЕТБОЛА
  4. В ЧЕМПИОНАТЕ НБЛ ДЕБЮТ ГЕОРГИЯ КОНДРУСЕВИЧА ОЗНАМЕНОВАЛСЯ ОЧЕРЕДНОЙ ПОБЕДОЙ ЕГО КОМАНДЫ(недаступная спасылка)
  5. Д1.Символическая пятерка по итогам игр 3 мая
  6. Георгий Кондрусевич покидает пост главного тренера "МИНСКА" (резерв)
  7. Белорусский тренер хочет создать на юге Азербайджана сильный баскетбольный клуб
  8. Главный тренер Лянкярана: Я сделал все, что мог(недаступная спасылка)
  9. Лянкяран решил оставить Кондрусевича
  10. Георгий Кондрусевич. Остановка в шаге от мечты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2022. Праверана 26 жніўня 2022.
  11. МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 ГОТОВИТСЯ К КУБКУ ВЫЗОВА-2021
  12. МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!