Перайсці да зместу

Шахцёр (баскетбольны клуб, Салігорск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шахцёр
Заснаваны 2023
Краіна  Беларусь
Горад Салігорск
Трэнер Уладзімір Агабаб’ян

«Шахцёр» — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з горада Салігорска. Базавая каманда мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў лістападзе 2023 года з мэтай падрыхтоўкі гульцоў мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 да міжнародных спаборніцтваў[1]. Галоўным трэнерам быў прызначаны расійскі спецыяліст Уладзімір Вадзімавіч Агабаб’ян. Да каманды далучыліся лепшыя беларускія гульцы па баскетболе 3х3, якія спынілі кар’еру ў класічным баскетболе: Аляксей Балдзін, Сяргей Вабішчэвіч, Антон Зарэцкі, Максім Каратцоў, Ян Марынін, Ілля Мілашэўскі, Аляксей Навойчык, Максім Сазонаў.

Клуб прымае ўдзел ў чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3х3[2][3]. У лютым 2024 года клуб стаў пераможцам турніру «Palova-Snowball» імя Мікалая Ермашова і Кубка Беларусі 3х3[4], у сакавіку — сярэбаным прызёрам Кубка Губернатара Чалябінскай вобласці[5], у чэрвені — пераможцам I этапу чэмпіянату Беларусі 3х3 і Нацыянальнай лігі[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]