Данііл Ігаравіч Каско
| Нарадзіўся |
21 сакавіка 2004[1] (21 год) |
|||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Данііл Ігаравіч Каско (нар. 21 сакавіка 2004, Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[2]. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец ДзЮСШ №1 г. Ліда. Першы трэнер — Ігар Вадзімавіч Каско (бацька Данііла)[3]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Мікалая Аляксандравіча Аляксеева[4].
З 2021 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую каманду (2021/22), з лютага 2022 года — у асноўнай камандзе.
У сезоне 2022/23 прыняў удзел у 22-х гульнях Адзінай Лігі ВТБ за «Мінск». Сярэдні час на пляцоўцы — 19,7 хвілін, сярэдняя статыстыка: 3,9 ачка, 1,9 падбору, 1,4 перадачы. У 7-мі гульнях плэй-оф чэмпіянату Беларусі паказаў сярэднюю статыстыку ў 8,0 ачка, 3,6 падбору, 1,6 перадачы, праводзячы ў сярэднім 22,1 хвіліны на пляцоўцы. Быў прызнаны БФБ лепшым маладым гульцом па выніку Кубка Беларусі-2022[5] і чэмпіянату Беларусі сезонаў 2022/23[6] і 2023/24[7].
У чэрвені 2024 года падпісаў кантракт з краснадарскім «Лакаматыў-Кубань»[8], выступаў за фарм-каманду краснадарскага клуба. У снежні 2024 года дэбютаваў за асноўную каманду.
Выступаў у складах нацыянальных зборных Беларусі U-16 і U-20. З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[9], у складзе юніёрскай зборнай (U-18) па баскетболе 3х3 — бронзавы медаль Кубка свету-2021[10]. У складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 стаў чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[11].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2018—2021 — РДВАР (Мінск)
- 2021—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда)
- 2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2024 — Мінск
- 2024—2025 — СШАР-Лакаматыў-Кубань (Краснадарскі край, Расія)
- з 2024 — Лакаматыў-Кубань (Краснадар, Расія)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (3): 2021/2022, 2022/2023, 2023/2024.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2022.
Зноскі
- ↑ а б Daniil Kasko // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ СОСТАВ национальной и сборных команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2024 год. Национальная команда (основной состав)
- ↑ Баскетбольный клуб «Цмокі-Мінск» провел мастер-класс для учеников Лидской ДЮСШ №1(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2023. Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Сборная команда – стажёрский состав (переменный)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ «МИНСК» – ОБЛАДАТЕЛЬ XXVI КУБКА БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ
- ↑ БК «МИНСК» В 15-Й РАЗ СТАНОВИТСЯ ЧЕМПИОНОМ БЕЛАРУСИ
- ↑ «МИНСК» В 16-Й РАЗ ЗАВОЕВЫВАЕТ ЗВАНИЕ ЧЕМПИОНА БЕЛАРУСИ!
- ↑ Добро пожаловать, Даниил!
- ↑ МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!
- ↑ МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ - БРОНЗОВЫЙ ПРИЗЁР КУБКА МИРА 3Х3 U-18!
- ↑ СБОРНЫЕ БЕЛАРУСИ И РОССИИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3 – ЧЕМПИОНЫ II ИГР СТРАН СНГ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Даниил Коско продолжает карьеру в «МИНСКЕ»!
- Даниил Коско Архівавана 28 студзеня 2024.
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 2004 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Цмокі-Мінск-2»
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «СШАР-Лакаматыў-Кубань»
- Ігракі «Лакаматыва Кубань»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20