Данііл Іванавіч Барысевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Данііл Іванавіч Барысевіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 студзеня 2001(2001-01-06) (23 гады)
Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 194 см
Вага 96 кг
Пазіцыя атакуючы абаронца
Драфт НБА не задрафтаваны, 2023
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мінск
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 Беларусь РДВАР
2017—2018 Беларусь РЦАП-СДзЮШАР
з 2018 Беларусь Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Данііл Іванавіч Барысевіч (нар. 6 студзеня 2001, Ліда, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДзЮСШ №1 г. Ліда. Першы трэнер — Артур Аляксандравіч Арлавец[1]. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Падзерачова[2].

З 2017 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за юніёрскую, рэзервовую і асноўную каманду.

Выступаў за юнацкую (2017), юніёрскую (2018—2019), моладзевую (2020—2021) і нацыянальную (з 2022) зборную Беларусі. У складзе моладзевай зборнай заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021[3].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]