Аляксей Зіноўевіч Пятроў
Аляксей Зіноўевіч Пятроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (28) кастрычніка 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 1972 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік-тэарэтык, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Пётр Аляксеевіч Шырокаў[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Аляксей Зіноўевіч Пятро́ў[1] (руск.: Алексей Зиновьевич Петров; 28 кастрычніка 1910 — 9 мая 1972) — фізік-тэарэтык і матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук УССР (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Кошкі (Самарскай губерні). У 1926 годзе скончыў сямігадовую школу ў горадзе Мелекес, паступіў і педагагічны тэхнікум, але пакінуў вучобу і працаваў у Саратаве маслатопам[2]. З 1931 года жыў у Казані, працаваў на будаўніцтве ДРЭС. У 1932 годзе экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Казанскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1937 годзе выкладаў у розных навучальных установах Казані. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе пайшоў на фронт, камандаваў узводам мінамётчыкаў. У 1943 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Пасля цяжкага ранення і дэмабілізацыі па стану здароўя ў 1943 годзе займаў пасаду дацэнта ў Казанскім авіяцыйным інстытуце. У 1945—1965 гадах у Казанскім універсітэце. З 1956 года — прафесар кафедры геаметрыі, з 1960 года — загадчык кафедры тэорыі адноснасці і гравітацыі фізічнага факультэта. З 1970 года А. З. Пятроў у Інстытуце тэарэтычнай фізікі Акадэміі навук Украінскай ССР на пасадзе загадчыка аддзела.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па матэматычнай фізіцы, тэорыі адноснасці і тэорыі гравітацыі. Распрацаваў новыя метады вывучэння гравітацыйнай радыяцыі, энергіі гравітацыйнага поля, мадэлявання палёў прыцягнення. Выявіў існаванне трох тыпаў гравітацыйных палёў (класіфікацыя Пятрова). Выказаў ідэю апісання тэорыі гравітацыі Альберта Эйнштэйна ў тэрмінах плоскай прасторы.
Сярод апублікаваных прац:
- О пространствах, определяющих поля тяготения // Доклады Академии наук СССР. — 1951. — Т. XXXI. — C. 149—152.;
- О полях тяготения простого типа с вещественными стационарными кривизнами // Учёные записки Казанского государственного университета. — 1955. — Т. 115. Книга 14. — С. 41—52.;
- Пространства Энштейна. — М., 1961;
- Новые методы общей теории относительности. — М., 1966.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1973 годзе за цыкл прац «Инвариантно-групповые методы в теории гравитации» А. З. Пятрову прысуджана Ленінская прэмія.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пятроў Аляксей Зіноўевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 167. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аминова А. В. Алексей Зиновьевич Петров (к 100-летию со дня рождения) // Учёные записки Казанского университета, том 153, кн. 1. — Казань, 2011. (руск.)
- Владимиров Ю. С. Воспомінанія о профессоре А. З. Петрове // Пространство, время и фундаментальные взаимодействия. — 2016. Вып. 4. (руск.)
- Біяграфія А. З. Пятрова на сайце «Пятроўскіх чытанняў» (руск.)
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Самарскай губерні
- Памерлі 9 мая
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі СССР
- Фізікі-тэарэтыкі СССР
- Акадэмікі АН УССР
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне
- Нарадзіліся ў Самарскай вобласці
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны