Аляксей Кабычкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Кабычкін
Партрэт
Род дзейнасці палітычны, грамадскі і вайсковы дзеяч
Дата нараджэння 1891(1891)
Дата смерці 25 сакавіка 1958(1958-03-25)
Месца смерці
Бацька Пахом
Альма-матар

Аляксей Кабычкін (1891 — 25 сакавіка 1958) — беларускі палітычны, грамадскі і вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1891 годзе. Скончыў Слуцкую мужчынскую класічную гімназію і юрыдычны факультэт Маскоўскага універсітэта.

Да беларускага руху далучыўся падчас першай расейскай рэвалюцыі 1905—1907 гг., удзельнічаў у беларускім маладзёвым гуртку ў гімназіі, дзе вучыўся. Служыў у белай арміі Дзянікіна, зведаў эвакуацыю арміі з Адэсы, праз Югаславію прабіраўся ў Слуцк.

Удзельнік Слуцкага збройнага чыну, уваходзіў у склад вайсковага трыбуналу. Пасля паўстання жыў у Вільні, Баранавічах, Лідзе. 3 1921 г. знаходзіўся ў Вільні, з’яўляўся рэдактарам-выдаўцом некалькіх беларускіх газетаў («Наша Думка» ды іншыя). Быў звязаны з беларускімі паланафільскімі структурамі — Краёвая сувязь, Часовая беларуская рада. Паводле гісторыка Аляксандра Горнага, асоба Аляксея Кабычкіна вельмі загадкавая: ён гуляў нейкую гульню з польскімі і савецкімі спецслужбамі, яго родны брат Міхаіл Кабычкін жыў у Мінску і быў агентам ДПУ, таксама Аляксей Кабычкін асабіста сустракаў у Вільні савецкага агента Яўстафія Селяха, аднак пры тым польскія следчыя не знайшлі ў яго дзеяннях нічога супрацьпраўнага.

Падчас Другой сусветнай вайны працаваў у Лідскім гарадскім судзе. З канца лета 1944 г. у заходняй частцы Германіі. Летам 1945 г. трапіў у лагер для рэпатрыянтаў у г. Куфштайн (Аўстрыя), цудам выратаваўся ад СМЕРШу. Аўтар невялікіх успамінаў «Слуцкае паўстанне. З успамінаў удзельніка».

У 1956 г. пераехаў у Францыю. Апошнія гады дажываў у доме для састарэлых у г. Кан.

Памёр у шпіталі ад раку 25 сакавіка 1958 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]