Перайсці да зместу

Аляксей Міхайлавіч Лявіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Міхайлавіч Лявіцкі
Сцяг Другі сакратар Цэнтральнага камітэта КПБ
11 жніўня 1937 — 30 сакавіка 1938
Папярэднік Мікалай Дзеніскевіч
Пераемнік Анатоль Ананьеў

Нараджэнне 27 кастрычніка 1904(1904-10-27)
Смерць 1964
Партыя КПСС
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Аляксе́й Міха́йлавіч Ляві́цкі (1904, сяло Бараціна Тульскай губерні — 1964, г. Масква) — дзеяч УКП(б), в. а. 2-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР.

Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Бараціна Тульскай губерні ў сям’і чыноўніка.

Член партыі бальшавікоў з 1920 года. У 1919—1921 гадах чырвонармеец Камуністычнага палка РСЧА.

У 1921—1922 гадах — інструктар, загадчык аддзела Бялёўскага павкама РКП(б) Тульскай губерні, інфарматар Тульскага губкама РКП(б). У 1922—1924 гадах — інструктар, загадчык аддзела павкама, сакратар Епіфаньскага райбюро РКП(б). У 1925—1928 гадах — упаўнаважаны павпрафбюро, загадчык аддзела райкама УКП(б), старшыня райвыканкама у г. Сярэбраныя Пруды Маскоўскай губерні. Пасля старшыня райвыканкама у Дубне Тульскай вобласці. У 1928—1930 гадах — загадчык аддзела сялсельсаюза, інструктар акрвыканкама, намеснік начальніка Тульскага акружнога зямельнага аддзела. У 1930—1933 гадах сакратар райкама УКП(б) у г. Чэрнь Маскоўскай вобласці. У 1933—1937 гадах — сакратар райкама УКП(б) у г. Сасава Разанскай вобласці.

З 11 жніўня 1937 года па 30 сакавіка 1938 года — в. а. другога сакратара ЦК КП(б) Беларусі[1], з 31 студзеня 1938 года па 15 мая 1940 года — член ЦК і Бюро ЦК КП(б) Беларусі[2]. Гэты перыяд адзначаны уваходжаннем у склад асобай тройкі, створанай па загаду НКУС СССР ад 30 ліпеня 1937 года № 00447[3] і актыўным удзелам у сталінскіх рэпрэсіях[4].

У 1938—1941 гадах — студэнт Сельгасакадэміі імя Ціміразева.

У 1941—1946 гадах — камісар Горкаўскага танкавага вучылішча, начальнік палітаддзела 15-й танкавай брыгады 5-й гвардзейскай танкавай арміі.

У 1946—1950 гадах — старшыня Лухавіцкага райвыканкама Маскоўскай вобласці. У 1950—1953 гадах = начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі. У 1953—1956 гадах = начальнік Маскоўскага аблупраўлення сельскай гаспадаркі і нарыхтовак Міністэрства сельскай гаспадаркі. У 1957—1964 гадах = у апараце Эканамічнай камісіі Савета нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР.

Зноскі