Мікалай Міхайлавіч Дзеніскевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Міхайлавіч Дзеніскевіч
сцяг
5-ы Другі сакратар ЦК КПБ
20 чэрвеня 1937 — 29 ліпеня 1937
Папярэднік: Даніла Валковіч
Пераемнік: в. а. Аляксей Лявіцкі
 
Партыя: УКП(Б) (з 1921)
Нараджэнне: 26 красавіка (9 мая) 1904(1904-05-09)
в. Закаблукі Мінскага павета (цяпер Мінскі раён, Расійская імперыя
Смерць: 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (33 гады)
г. Мінск, турма НКУС

Мікала́й Міха́йлавіч Дзеніске́віч (26 красавіка (9 мая) 1904, в. Закаблукі, цяпер Мінскага раёна29 кастрычніка 1937, Мінск) — савецкі беларускі партыйны дзеяч, другі сакратар ЦК КПБ (1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю, працаваў слесарам на Мінскай чыгунцы.

З 1921 года — на камсамоль­скай рабоце ў Мінску, Нова-Барысаве, Чэрвені, Талачыне.

З 1925 года — сакратар Аршанскага камітэта ЛКСМБ, потым на партыйнай рабоце ў Оршы, Асвеі, Лепелі, Глуску і Мінску.

У 1930 годзе скончыў курсы партыйных работнікаў у Маскве.

З 1933 года — загадчык аддзела ЦК КП(б)Б, сакратар Лёзненскага райкама, Віцебскага гаркама КП(б)Б (1937).

20 чэрвеня 1937 года быў абраны другім сакратаром ЦК КП Беларусі і членам бюро ЦК КПБ.

Арыштаваны з жонкай 26 ліпеня 1937 на дачы ЦК КП(б)Б «Гарадзішча». 28 лістапада 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 лютага 1956 года.

Асабістая справа Д. № 5900-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]