Аляксей Сяргеевіч Фірсаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Фірсаў)
Футбол
Аляксей Фірсаў
Поўнае імя Аляксей Сяргеевіч Фірсаў
Нарадзіўся 7 лютага 2002(2002-02-07)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 75 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Баранавічы
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2023 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2022   Беларусь Дняпро (Магілёў) 21 (0)
2023   Беларусь Дынама (Брэст) 9 (0)
2023   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 3 (0)
2024— Беларусь Баранавічы
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Аляксей Фірсаў (нар. 7 лютага 2002) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Баранавічы» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2019 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», на наступны год замацаваўся ў дублі. У 2021 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, але не дэбютаваў за яе ў афіцыйных матчах.

З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром», які ў сакавіку ўзяў абаронцу ў арэнду[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважны ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў магілёўскі клуб[4].

У студзені 2023 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама»[5]. У ліпені 2023 года пакінуў брэсцкі клуб[6] і быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[7].

У лютым 2024 года стаў іграком «Баранавічаў»[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:6).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 12 0
2020 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 26 1
2021 дубль Дынама (Мінск) Беларусь 25 5
2022 Д1 Дняпро Беларусь 21 0
2023 (1) Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 9 0
2023 (2) Д1 Нафтан Беларусь 3 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/aleksei_firsov/
  2. https://dynamo-brest.by/player/aleksey-firsov
  3. Футбол. "Днепр" арендовал защитника минского "Динамо" Алексея Фирсова (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (7 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 23 студзеня 2023.
  4. Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 22 снежня 2022.
  5. Футбол. Алексей Фирсов перешел из минского "Динамо" в брестское на правах аренды (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2023. Праверана 23 студзеня 2023.
  6. Фирсов покинул брестское "Динамо" и продолжит карьеру в "Нафтане" (руск.). football.by (18 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  7. АЛЯКСЕЙ ФІРСАЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА "НАФТАНА" . Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (19 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2023.
  8. Экс-одноклубник Гуренко и Пасевича, а также еще два игрока пополнили ряды "Барановичей" (руск.). football.by (20 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.