Аляксей Ягоравіч Шмакаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Ягоравіч Шмакаў
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1933(1933-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 2021(2021-09-16) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d] і садова-паркавая скульптура[d]
Вучоба
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Аляксей Ягоравіч Шмакаў (1 чэрвеня 1933, сяло Шмакава, Кіраўская вобласць — 16 верасня 2021) — беларускі і ўкраінскі скульптар-манументаліст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бюст А. Міцкевіча ў Брэсце

Пасля заканчэння ў 1959 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута быў накіраваны на працу ў Брэст, дзе выканаў шэраг мастацкіх работ у вобласці станковай і манументальнай скульптуры. У гарадскім парку культуры і адпачынку з’явілася скульптурная група «Ленін з дзяцьмі». Устаноўлены помнікі-бюсты пісьменніку Мікалаю Гогалю (1962), Герою Савецкага Саюза А. М. Кіжаватаву (1965) і паэту А. Міцкевічу (1965). Для Музея абароны Брэсцкай крэпасці ён выканаў дыяраму «Бой ля Цярэспальскіх варот» і рэльеф «Няскораныя», бюсты абаронцаў крэпасці. У г. Камянцы Брэсцкай вобласці была ўстаноўлена фігура У. І. Леніна (1960), у г. Пінску — помнік воінам-вызваліцелям і маракам Дняпроўскай ваеннай флатыліі (1962)[1].

А. Я. Шмакаў у 1964 годзе стаў членам Саюза мастакоў СССР. У 1967 годзе пераехаў у г. Еўпаторыю (Крым), дзе стварыў дзясяткі манументальных твораў[1], у тым ліку помнікі камунарам Еўпаторыі, Д. Караеву, М. Горкаму, Т. Шаўчэнку, С. Дувану, Ашыку Амеру, еўпатарыйцам, якія загінулі ў гады Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, маракам-дэсантнікам, творы садова-паркавай скульптуры «Дзеці Радзімы», «Мацярынства», «Хлопчык з гірай», «Хлопчыка на дэльфіне», «Геракл, які адпачывае», «Сям’я на пляжы», «Нараджэнне Керкінітыды»[2].

Шмат падарожнічаў, працаваў над скульптурамі ў Індыі, Італіі, Іспаніі, Эквадоры, Аўстраліі, ЗША[1].

Памёр 16 верасня 2021 года[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]