Аляска (заліў)
Jump to navigation
Jump to search
Заліў Аляска (англ.: Alaska) — адкрыты заліў Ціхага акіяна, каля берагоў Паўночнай Амерыкі, паміж паўвостравам Аляска і востравам Ванкувер.
Плошча 384 000 км², шырыня каля ўвахода больш за 2200 км, глыбіня да 4929 м. Прылівы паўсутачныя (да 12 м) і мяшаныя (да 6,8 м). У заліве Аляска — востраў Кадзьяк, востраў Чырыкава, архіпелаг Аляксандра і астравы Каралевы Шарлоты. Галоўныя парты: Сьюард (ЗША), Прынс-Руперт (Канада).
Берагавая лінія заліва моцна парэзана, берагі прадстаўлены лясамі, гарамі і ледавікамі, якія спускаюцца да мора. Сярод іх — самы вялікі далінны ледавік у Паўночнай Амерыцы — ледавік Хабард. Вялікая колькасць бухт і эстуарыяў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|