Перайсці да зместу

Амалой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амалой
руск. Омолой
Характарыстыка
Даўжыня 593 км
Басейн 38 900 км²
Расход вады 35,99 м³/с (сяла Намы)
Вадацёк
Выток Верхаянскі хрыбет
 • Месцазнаходжанне Верхаянскі хрыбет
 • Каардынаты 68°07′18″ пн. ш. 130°32′32″ у. д.HGЯO
Вусце мора Лапцевых
 • Месцазнаходжанне губа Буор-Хая
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 71°13′52″ пн. ш. 131°59′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма мора Лапцевых

Краіна
Рэгіён Якуція
Код у ДВР 18040300312117700001742
physical
Амалой
Амалой
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амало́й (руск.: Омоло́й) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Якуціі. Працякае па тэрыторыі Эвена-Бытантайскага, Булунскага і Усць-Янскага ўлусаў. Даўжыня ракі 593 км[1]. Плошча вадазбору — 38 900 км²[1]. Выток ракі знаходзіцца ў Сіетындэнскім хрыбце (сістэма Верхаянскага хрыбта), цячэ на поўнач уздоўж хрыбта Кулар. Упадае ў губу Буор-Хая мора Лапцевых, утварае эстуарый. Расход вады ў раёне сяла Намы (352 км ад вусця) складае 35,99 м³/с, найбольшы (138,59 м³/с) прыпадае на чэрвень (даныя назіранняў з 1979 па 1993 год). Жыўленне снегавое і дажджавое. Амалой замярзае ў кастрычніку, адкрываецца ў пачатку чэрвеня. Густата рачной сеткі басейна ракі 0,65 км/км²[2].

Басейн ракі

Прытокі: Балаган-Айаана, Элгэс, Барбахчаан, Батар-Юрэх, Улахан-Кюёгюлюр, Былыктыыр, Тыылаах, Даласалаах, Аргаа-Юрэх, Урасалаах, Буор-Юрэх, Кураанах-Юрэх (Алтан), Кучаанай, Бакы, Кыылаах, Дайыылаах, Тайахтаах-Юрэх, Саха-Аартыга, Аата-Суох, Бухурук, Бугурун, Курунг-Юрэх, Аата-Суох і інш.[1]

Рака багата рыбай, у вусці — лоўля омуля.

Зноскі

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 318. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)