Амбразіянская рэспубліка
Амбразіянская рэспубліка італ.: Aurea Repubblica Ambrosiana | ||||||||
| ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
![]() | ||||||||
Сталіца | Мілан | |||||||
Мова(ы) | Заходнеламбардская гаворка | |||||||
Рэлігія | Каталіцтва | |||||||
Форма кіравання | рэспубліка | |||||||
Амбразіянская рэспубліка, або Залатая Амбразіянская рэспубліка (італ.: Aurea Repubblica Ambrosiana) — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое праіснавала з 14 жніўня 1447 года да 27 лютага 1450 года на частцы тэрыторыі сучасных Ламбардыі і П'емонта.
Рэспубліка з цэнтрам у Мілане ўзнікла на часткі тэрыторыі Міланскага герцагства пасля смерці апошняга прадстаўніка Вісконці.[1] Назву дзяржава атрымала ў гонар заступніка сталіцы Святога Амвросія. Амбразіянская рэспубліка была створана ва ўмовах вайны з Венецыяй мясцовай знаццю і мела спачатку падтрымку сярод насельніцтва, аднак, у 1449 годзе адбылося паўстанне, якое прывяло да перадзелу ўласнасці і паслабіла моц рэспублікі. Напачатку 1450 года Франчэска Сфорцу, зяцю Вісконці, удалося аднавіць Міланскае герцагства.[2] Дынастыя Сфорца праіснавала на чале герцагства да 1535 года.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх