Амгуэма
Амгуэма | |
---|---|
руск. Амгуэма, чук. Оʼмваам | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 498 км |
Басейн | 28 100 км² |
Расход вады | 285[1] м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Чукоцкае нагор’е |
• Каардынаты | 67°48′56″ пн. ш. 177°24′05″ у. д.HGЯO |
Вусце | Чукоцкае мора |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 68°15′26″ пн. ш. 177°25′25″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чукоцкае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Чукоцкая аўтаномная акруга |
Код у ДВР | 19030000112119000087564 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амгуэ́ма (руск.: Амгуэ́ма[2], чук.: Оʼмваам) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе. Упадае ў Чукоцкае мора.
Даўжыня ракі 498 км. Плошча вадазбору 28 100 км². Сярэдні расход вады 295[2] м³/с (285 м³/с у вусці[1]). Сярэдні аб’ём сцёку 8,995[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Чукоцкім нагор’і, у самай высокай частцы Чукоцкага хрыбта[1]. У верхнім цячэнні тыповая горная рака з парогамі, месцамі працякае ў каньёнах. У сярэднім цячэнні перасякае міжгорную Амгуэмскую ўпадзіну. У ніжнім цячэнні працякае па Ванкамерскай нізіне з вялікай колькасцю азёр і праток. Упадае, утвараючы дэльту, у мелкаводную лагуну Амгуэмы, аддзеленую ад Чукоцкага мора касой Двух Пілотаў. Замярзае ў верасні, вызваляецца ад лёду ў канцы мая.
Асноўны прыток — рака Экітыкі[1]. Сярод прытокаў: Камянушка, Кальцоўка, Цёплая, Пакемельскуэргын, Гітленумкывеем, Пясчанка, Кунтанайваам, Вілюйка, Ірвынейвеем, Лынкынейвеем, Арэнайваам, Венілетвээм, Гытхытхвэвуваам, Мараваам, Эквіятап, Кнурваам, Анурэркууль і інш.[3] На вадазборы ракі больш за 6500 азёр агульнай плошчай 392,5 км²[1]. Каля правага берага ракі знаходзіцца чукоцкае сяло Амгуэма.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Жук В. А., Антохина Е. Н. Амгуэма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 25. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Река Амгуема (Омваам, в верховье Вульвывеем) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Амгуэма // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 25. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Амгуэма // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 45. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река Амгуема (Омваам, в верховье Вульвывеем) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Жук В. А., Антохина Е. Н. Амгуэма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Низовья реки Амгуэма и лагуна Укоуге // Водно-болотные угодия России (руск.)
- О муниципалитете — Городской округ Эгвекинот (руск.)
- Амгуэма // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия (руск.)