Кордаўскі эмірат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кордаўскі эмірат
ісп.: Emirato de Córdoba
араб.: إمارة قرطبة

Umayyad Flag.svg
756 — 929


30px


Coras del Emirato de Córdoba.png
Кордаўскі эмірат
Сталіца Кордава
Мова(ы) Арабская, масарабская
Рэлігія Іслам
Форма кіравання манархія
Эмір Кордавы
 - 756—788 Абд ар-Рахман I
Гісторыя
 -  756 Заснаванне эмірата
 -  929 Пераўтварэнне ў Кордаўскі халіфат

Кóрдаўскі эмірáт (ісп.: Emirato de Córdoba, араб.: إمارة قرطبة) — ісламская дзяржава ў сярэднявечнай Іспаніі (756929). Заснавана нашчадкам Амеядаў Абд ар-Рахманам I, які ў 756 годзе прыняў тытул эміра.

Іспанія да стварэння Амеядскага эмірата[правіць | правіць зыходнік]

Пасля хуткага мусульманскага заваявання Іберыйскага паўвострава ў 711718 гадах, была створана правінцыя, якая ўваходзіла ў Амеядскі халіфат. Рэзідэнцыяй яе кіраўнікоў, якія насілі тытул «валі» ці «эмір», стаў горад Кордава. Першапачаткова іспанскі эмір прызначаўся афрыканскім намеснікам, а той падпарадкоўваўся халіфу.

Усе мусульмане Іберыі падзяляліся на арабаў, якія жылі ў гарадах, бербераў, якія жылі ў сельскай мясцоваці, і сірыйцаў, якія пераважалі ў войску. Гэтыя народы змагаліся паміж сабой за ўладу аж да з'яўлення Абд ар-Рахмана I.

Амеядскі эмірат[правіць | правіць зыходнік]

У 750 годзе, пасля таго як Абасіды зрынулі Амеядаў, гэта сям'я была знішчана. Адзін з ацалелых яе прадстаўнікоў бег у Егіпет, а пазней у Магрыб. Але спробы замацавацца на тых землях былі безвыніковымі. У канцы 755 года, Абд ар-Рахман высадзіўся ў Іспаніі, захапіў Кордаву і абвясціў сябе эмірам. Першапачаткова ён фармальна прызнаваў уладу Абасідаў у Іспаніі, але пасля канфлікту 765 года згадванне Абасідаў у пропаведзях было забаронена. Большую частку свайго кіравання ён правёў у барацьбе з хрысціянамі.

Аднак, сапраўдным стваральнікам незалежнага эмірата стаў Абд-ар-Рахман II, які ўпарадкаваў паўнамоцтвы візіраў і дамогся вельмі хуткай ісламізацыі паўвострава, значна паменшыўшы колькасць хрысціян на мусульманскіх землях.

Барацьба за ўладу паміж арабамі і берберамі не спыніліся і пасля стварэння незалежнага эмірата, гэта дало шанец хрысціянскім каралеўствам, што ў далейшым прывяло да Рэканкісты.

Да моманту ўзыходжання на трон у 912 годзе Абд ар-Рахмана III, палітычны заняпад эмірата быў відавочным фактам. Абд-ар-Рахман III паклаў канец з мецяжам, здзейсніў паходы на хрысціянскія землі. А ў 929 годзе абвясціў сябе халіфам.

Спіс эміраў Кордавы (756—929)[правіць | правіць зыходнік]

Амеяды
  • Абд ар-Рахман I нар. 731, (756—788)
  • Хішам I (Абу-л-Валід Хішам ібн Абд ар-Рахман) нар. 756, (788—796)
  • аль-Хакам I (ал-Музафар Абу-л-Ас Хакам ібн Хішам) нар. 771, (796—822)
  • Абд ар-Рахман II (ан-Насір Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Хакам) нар. 792, (822—852)
  • Мухамад I (Абу Абдалах Мухамад ібн Абд ар-Рахман) (852—886)
  • аль-Мунзір (Абу-л-Хакам Мунзір ібн Мухамад) (886—888)
  • Абдалах (Абу Мухамад Абдалах ібн Мухамад) нар. 843, (888—912)
  • Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах) нар. 891, (912—961), у 929 прыняў тытул халіфа


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыжов К. Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв — М.: Вече, 2004. — С. 330-333. — 544 с. — 3000 экз. — ISBN 5-94538-301-5.
  • Айдын Ариф оглы Али-заде. Хроника мусульманских государств I-VII вв. Хиджры — 2-е, испр. и доп. — М.: Умма, 2004. — С. 233-236. — 445 с. — ISBN 5-94824-111-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кордаўскі эмірат