Амурайсу
Амурайсу | |
---|---|
яп.: オムライス | |
![]() | |
Краіна паходжання | |
Названа ў гонар | амлет і рыс |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
Амурайсу, аму-райсу (яп.: オムライス) — папулярная японская страва, якая складаецца са смажанага рыса , які накрываюць амлетам або загортваюць у яго і ўпрыгожваюць кетчупам. Яго часта гатуюць і дома, і ў закусачных-дайнерах у заходнім стылі. Ён уваходзіць у наборы ежы для дзяцей у фаст-фудах., окасама-ранці[1][2].
Амурайсу — прыклад японскай кухні ёсёку , якая адаптуе заходнія рэцэпты і з’явілася ў пачатку перыяду Мейдзі пасля заканчэння палітыкі самаізаляцыі Японіі. Назва стравы з’яўляецца васэй-эйга , яно складаецца са слоў ому і райсу — скарачэння ад англійскіх слоў omelette (амлет) і rice (рыс).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Амурайсу паўстаў на мяжы XX стагоддзя ў Гіндзе , гандлёвым квартале Токіа, у рэстаране заходняга стылю Renga-tei пад уплывам цякін-дзусі (варыянт сушы, загорнуты ў тонкі амлет)[3].
Варыяцыі
[правіць | правіць зыходнік]Звычайна амурайсу складаецца з цікін-райсу, рысу, смажанага на патэльні з кетчупам і курыным мясам, загорнутага ў тонкі ліст са смажаных яек. Замест курынага могуць выкарыстоўвацца іншыя віды мяса, падсмажаны хотдог і SPAM . У рыс могуць дадавацца розная гародніна, ялавічны булён, дэміглас , кетчуп, белы соус , соль, перац.
Часам рыс замяняецца на локшыну якісоба , і тады страва называецца амусоба (аму-соба). У Акінаве рыхтуюць амутака, варыянт з така рысам.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя Японіі амурайсу распаўсюджаны ў Карэі (오므라이스, амыраісы), куды ён трапіў падчас японскай акупацыі , падаецца ў кімбап -рэстаранах па ўсёй Паўднёвай Карэі[4]. Амурайсу папулярны ў Тайвані, які таксама быў акупаваны Японіяй.
У Паўднёва-Усходняй Азіі (асабліва ў Малайзіі, Інданезіі, Сінгапуры) існуе падобная страва пад назвай насі-гарэнг .
Зноскі
- ↑ Nishimoto, Miyoko (June 1992). «Beyond Sushi: Japanese Cooking in the Great Home-Style Tradition», Vegetarian Times, No. 178. ISSN 0164-8497.
- ↑ Shimbo, Hiroko (2000). The Japanese Kitchen, p.148. ISBN 1-55832-177-2.
- ↑ Kishi Asako (March 15, 2002). «NIPPONIA No.20: Omuraisu Архівавана 10 верасня 2018.», Web-Japan.org.
- ↑ Sohn, Ho-min (2006). Korean language in culture and society, p.59. ISBN 9780824826949.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]