Амітабх Бачан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амітабх Бачан
хіндзі: अमिताभ बच्चन
Імя пры нараджэнні Амітабх Шрывастаў
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1942(1942-10-11)[1][2] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Індыі Індыя
Бацька Harivansh Rai Bachchan[d]
Маці Teji Bachchan[d]
Муж Jaya Bachchan[d]
Дзеці Abhishek Bachchan[d] і Shweta Bachchan Nanda[d]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, кінапрадзюсар, спявак, тэлеакцёр, акцёр
Кар’ера з 1969 г.
Узнагароды
IMDb ID 0000821
srbachchan.tumblr.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амітабх Бачан (хіндзі अमिताभ बच्चन, пры нараджэнні: Амітабх Харыванш Бачан; 11 кастрычніка 1942) — індыйскі акцёр, палітык, прадзюсар і тэлевядучы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Амітабх Баччн нарадзіўся 11 кастрычніка 1942 гады ў горадзе Алахабад, штат Утар-Прадэш, у сям’і, якая належыць да адной з вышэйшых кастаў Індыі. Яго бацька, Харыванш Рай Бачан (псеўданім, сапраўдная прозвішча — Шрывастаў), быў вядомым у Індыі паэтам. У Амітабха ёсць малодшы брат, Аджытабх.

З чэрвені 1973 г. Амітабх Бачан жанаты з актрысай Джай Бхадуры. У іх двое дзяцей: дачка Швета і сын Абхішэк, таксама акцёр. Сын Амітабха, Абхішэк Бачан, з 2007 года жанаты з актрысай Айшварыяй Рай.

Кар’ера ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

Амітабх Бачан дэбютаваў у кіно ў 1969 годзе ў фільме «Сем індыйцаў» («Saat Hindustani»), дзе ён згуляў адну з галоўных роляў. Хоць фільм не меў камерцыйнага поспеху, за ролю ў ім Бачан атрымаў нацыянальную кінапрэмію як лепшы новы акцёр. За наступны фільм, Любоў ніколі не памрэ («Anand»), у якім галоўную ролю гуляў Раджэш Кхан, Бачану была прысуджана ўзнагарода часопіса «Filmfare» лепшага акцёру другога плана.

Аднак сапраўдны поспех прыйшоў да Бачана толькі пасля выканання ў 1973 годзе галоўнай ролі ў фільме «Зацягнутая адплата» («Zanjeer»), у якім ён гуляў «злоснага маладога чалавека», паліцэйскага, які самастойна супрацьстаяў злу.

Зноскі

  1. Amitabh Bachchan was born to be famous // The Times of India — 2012. — ed. size: 3321702 — ISSN 0971-8257 Праверана 19 чэрвеня 2017.
  2. Amitabh Bachchan // The Fine Art Archive — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Amitabh BachchanAsian Network PresentsShah Rukh Khan's HeroesBBC Asian Network, 2012.
  4. Amitabh to join Sherwood alumni meetThe Times of India, 2003. Праверана 10 мая 2020.
  5. Alumni meet at Kirori Mal CollegeThe Times of India, 2010. Праверана 11 мая 2020.