Айшварыя Рай
| Айшварыя Рай | |
|---|---|
| ಐಶ್ವರ್ಯ ರೈ | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | Айшварыя Крышнарай Рай |
| Дата нараджэння | 1 лістапада 1973[1] (52 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства |
|
| Муж | Abhishek Bachchan[d][2] |
| Дзеці | Aaradhya Bachchan[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаактрыса, мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці, актрыса |
| Кар’ера | 1997 — цяперашні час |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0706787 |
| www.aishwarya-spice.com | |
Айшварыя Рай Бачан (тулу: ಐಶ್ವರ್ಯ ರೈ [əjɕʋərjaː rəj], хіндзі: ऐश्वर्या राय, англ.: Aishwarya Rai Bachchan; 1 лістапада 1973, Мангалор, Карнатака, Індыя) — індыйская актрыса і фотамадэль. Пераможца конкурсу «Міс свету» 1994 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і афіцэра гандлёвага флоту Крышнарая Рая і пісьменніцы Врынды Рай, ёсць старэйшы брат. Родная мова Айшварыі тулу, таксама валодае англійскай, хіндзі, маратхі і тамільскай мовамі. У дзяцінстве вучылася класічнай музыцы і танцам. У раннім узросце з сям’ёй пераехала ў Бамбей, дзе наведвала Arya Vidya Mandir high school ў прыгарадзе Сантакруз. Пасля заканчэння каледжа Ruparel College (да яго год правучылася ў Jai Hind College) паступіла ва ўніверсітэт, дзе пачала вывучаць архітэктуру, але затым стала мадэллю. У 1994 годзе перамагла на конкурсе «Міс Свету». Пасля ўдзельнічала ў рэкламнай кампаніі Pepsi, здымалася для часопіса Vogue Magazine.
На працягу некалькіх гадоў сустракалася з Салманам Ханам. Пасля яны рассталіся. Праз некаторы час сустракалася з акцёрам Вівекам Абероям. 14 студзеня 2007 абвясціла аб заручынах з акцёрам Абішэкам Бачанам, сынам Амітабха Бачана, і 20 красавіка таго ж года выйшла за яго замуж. 16 лістапада 2011 Айшварыя Рай у адной з клінік Мумбаі нарадзіла дачку. Пра гэта напісаў у сябе ў «Твітэры» Амітабх Бачан.
Зноскі
- ↑ The International Who's Who of Women 2006 — 2005.
- ↑ FIVE priceless moments from Abhishek and Aishwarya Rai Bachchan's royal wedding — 2020. — ISSN 0971-8257 Праверана 10 лютага 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Айшварыя Рай Бачан- Айшварыя Рай Бачан на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Айшварыя Рай Бачан на WN
- Біяграфія Айшварыі Рай
- Айшварыя Рай — індыянка, якая заваявала Галівуд
- Айшварыя Рай — як стаць суперзоркай
- aishwarya-spice.com/ Архівавана 2 лютага 2011.