Утар-Прадэш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Утар-Прадэш
उत्तर प्रदेश, Uttar Pradesh
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 26 студзеня 1950
Кіраўнік Yogi Adityanath[d]
Афіцыйная мова Хіндзі
Насельніцтва (2008)
190 891 000 (1-е месца)
Шчыльнасць 758 чал./км²
Плошча 238 566 км²
Утар-Прадэш на карце
Абрэвіятура IN-UP
Код ISO 3166-2 IN-UP
Код аўтам. нумароў UP
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утар-Прадэш (англ.: Uttar Pradesh), штат на поўначы Індыі, гранічыць з Непалам, а таксама са штатамі Мадх’я-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Утаракханд, Хар’яна, Чхатысгарх, Джаркханд, Біхар, Раджастхан, саюзнай тэрыторыяй Дэлі. Займае 5-е месца сярод штатаў па плошчы (238 566 км²) і 1-е па насельніцтву (190 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Лакхнаў.

Утар-Прадэш займае асобае месца ў індыйскай культуры: тут зарадзіўся індуізм, а таксама існуе мноства месцаў, свяшчэнных для будыстаў (у тым ліку, месца, дзе памёр Сідхартха Гаўтама). Дыялекты Утар-Прадэша паслужылі асновай для стварэння ў канцы 19 ст. літаратурнага хіндзі. Утар-Прадэш — радзіма многіх выдатных і ўплывовых індыйцаў (Джавахарлал Неру, Індзіра Гандзі і інш.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Штат размешчаны ў асноўным у межах Інда-Гангскай нізіны, у даліне Ганга і Джамны. Клімат субтрапічны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Кушынагар, горад, дзе памёр Гаўтама Буда

Штат прыносіць каля 8 % агульнаіндыйскага ВУП. Каля паловы даходу штата дае сельская гаспадарка (звыш 70 % занятых). Недастаткова развітая энергетыка стрымлівае развіццё прамысловасці. Вырабляюцца абутак, спартыўныя тавары, дываны, вырабы з бавоўны. Асноўнымі цэнтрамі вытворчасці інфармацыйных тэхналогій з’яўляюцца Ноіда і Лакхнаў.

Чвэрць замежных турыстаў, што прыязджаюць у Індыю, наведваюць Утар-Прадэш. Галоўнае месца прызначэння — Агра, дзе размешчаныя тры помніка Сусветнай спадчыны: Тадж-Махал, Чырвоны форт і руіны былой сталіцы маголаў Фатэхпур Сікры.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Індуізм спавядае 80 % насельніцтва, іслам — 18 % (2001). Палітычныя настроі большасці насельніцтва маюць выразны левы характар. Штат з’яўляецца электаральнай і кадравай базай для сацыялістычнай Самаджвадзі парты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]