Анабон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анабон
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Anabon.jpg
1°24′ пд. ш. 5°39′ у. д.HGЯO
АкваторыяГвінейскі заліў
Краіна
РэгіёнПравінцыя
Анабон (Атлантычны акіян)
Анабон
Анабон
' яшчэ не мае пазіцыйнай карты.
Плошча17,5 км²
Найвышэйшы пункт598 м
Насельніцтва (2001)5 008 чал.
Шчыльнасць насельніцтва286,171 чал./км²
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Анабон (ісп. Annobón, ад парт. ano bom «добры год») — востраў у Гвінейскім заліве. Складае правінцыю Анабон дзяржавы Экватарыяльная Гвінея. Агульная плошча — 17,5 км². Насельніцтва — 5008 чал. (2001 г.). Найбуйнейшае паселішча Сан-Антоніа-дэ-Пале знаходзіцца на паўночным узбярэжжы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Анабон адкрыты партугальскім мараплаўцам Дыёгу Кау 1 студзеня 1473 г. Населены беглымі афрыканскімі рабамі.

У 1778 г. перададзены ў валоданне Іспаніі. У 1801 г. іспанцамі было пабудавана ваеннае ўмацаванне. Аднак з-за непаразумення з новымі ўладамі мясцовае насельніцтва паўстала і самастойна кантралявала востраў да сяр. XIX ст. Згодна дагавору паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй, на Анабоне маглі спыняцца брытанскія караблі для папаўнення запасаў прэснай вады.

У 1968 г. востраў увайшоў у склад Экватарыяльнай Гвінеі. У 19731979 гг. меў назву Пагалу.

У 2010 г. на поўначы Анабона быў адкрыты сучасны аэрапорт.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў мае вулканічнае паходжанне, даволі ўзгорысты. Найвышэйшы пункт — гара Кіавеа (598 м).

Клімат экватарыяльны вільготны, што паспрыяла фарміраванню густой сеткі паверхневых вадацёкаў — рэк і ручаёў. Цэнтральную частку займае кратэрнае возера Лага-а-Пот. Анабон размешчаны ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

К поўдню ад вострава знаходзяцца багатыя радовішчы нафты.

Флора прадстаўлена лясной і саваннай расліннасцю. Жывёльны свет бедны, аднак з вялікай колькасцю эндэмікаў, у тым ліку птушак. На Анабоне створаны арніталагічны запаведнік.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва — 5008 чал. (2001 г.). Большасць складаюць анабонцы, якія размаўляюць на анабонскім дыялекце Fa d’Ambu партугальскай мовы.

Асноўны занятак — лоў рыбы, якая мігруе да мясцовага ўзбярэжжа ў верасні. Мясцовыя жыхары да сёй пары карыстаюцца пласкадоннымі лодкамі каюкас. Сельская гаспадарка з-за беднаты ўрадлівай глебы развіта горш. Значная частка прадуктаў увозіцца з мацерыка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Адміністрацыйны падзел Экватарыяльнай Гвінеі