Анаплазія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Анаплазія (ад ст-грэч. ἀνα- ‘назад’ і πλάσις ‘утварэнне’) — пераход жывых клетак і тканак у недыферэнцыяваны стан, аж да поўнай немагчымасці вызначэння паходжання клеткі. Пры гэтым клеткавая тканка губляе здольнасць выконваць свае характэрныя функцыі, аднак набывае здольнасць да неабмежаванага росту. Анаплазія часта сустракаецца ў злаякасных пухлін, якія хутка растуць.

Адрозніваюць цыталагічныя анаплазію (разбурэнне унутрыклеткавай структуры) і пазіцыйную або арганізацыйную анаплазію (парушэнне міжклеткавай структуры).

Прыкметы анаплазіі[правіць | правіць зыходнік]

  • змена памераў і структуры (у тым ліку, храмасомнага набору) клеткавых ядраў;
  • паніжэнне дыферэнцыявання клетак;
  • парушэнне фізіка-хімічных і біяхімічных уласцівасцяў клетак;
  • паслабленне міжклеткавых сувязяў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pitot, Henry C. Fundamentals of Oncology. London: Taylor & Francis, 2002.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.