Анастасія Анатолеўна Гулак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анастасія Анатолеўна Гулак
Дата нараджэння 25 студзеня 1967(1967-01-25) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Алег Мікалаевіч Гулак
Род дзейнасці фалькларыст, педагог
Месца працы
Альма-матар

Анастасія Анатолеўна Гулак (нар. 25 студзеня 1967, Пінск, Беларусь) — беларускі фалькларыст, педагог. Кандыдат філалагічных навук (2011).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1989) па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура», аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (2002) па спецыяльнасці «фалькларыстыка».

У 2011 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Міфалагічны кірунак у беларускай фалькларыстыцы другой палавіны XIX ст.».

Выкладае беларускі фальклор, гісторыю беларускай фалькларыстыкі і інш. у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў.

Аўтар шматлікіх тэкстаў песень беларускіх рок-гуртоў. Значную частку творчасці складаюць песні, напісаныя спецыяльна для гурта «Крама»:

  • «Падае дождж» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001)
  • «Ведай, гэта наш блюз» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001)
  • «Той час» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001)
  • «Хавайся ў бульбу» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001)
  • «Сябра мой Вярэніч Лёнік» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Хавайся ў бульбу», 2001)
  • «Mein Vaterland, auf Wiedersehen» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Усё жыцьцё — дзіўны сон», 2007)
  • «Лёс арла» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Усё жыцьцё — дзіўны сон», 2007)
  • «Усё жыцьцё — дзіўны сон» (муз. І. Варашкевіча, альбом «Усё жыцьцё — дзіўны сон», 2007)

і інш.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гулак А. А. Міфалагічны кірунак у беларускай фалькларыстыцы другой палавіны XIX ст. : дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук : спецыяльнасць 10.01.09 Фалькларыстыка / Гулак Анастасія Анатольеўна; навуковы кіраўнік Казакова І. В.; Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі Беларусі»
  • Гулак А. А. Пётр Аляксеевіч Бяссонаў: славяназнаўца і фалькларыст / А. А. Гулак. — Мінск : Зорны верасень : Паркус плюс, 2008. — 108 с.