Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў
Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1959 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Жонка | Зоя Валянцінаўна Белахвосцік[1] |
Дзеці | Валянціна Аляксандраўна Гарцуева |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта |
Тэатр | |
Прэміі |
Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў (нар. 15 чэрвеня 1959) — беларускі тэатральны рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў акцёрам Купалаўскага тэатра. Пазней заняўся рэжысурай. У 2000 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва — ГІТІС, прайшоўшы стажыроўку пад кіраўніцтвам народнага артыста РФ Леаніда Хейфеца. Працаваў штатным рэжысёрам Купалаўскага тэатра. З 2012 года — мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
З 1998 года адначасова працуе ў Беларускай акадэміі мастацтва. Дацэнт. Выкладае майстэрства акцёра і рэжысуру драмы. З’яўляецца мастацкім кіраўніком курса рэжысёраў драмы. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў па рэжысуры драмы.
Звольнены з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў канцы снежня 2021 года ў рамках маштабных палітычных чыстак[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Рэжысёр каля 35 спектакляў у тэатрах Беларусі. Найбольш значныя пастаноўкі: «Крывавая Мэры» Д. Бойкі (1996), «Дзядзька Ваня» А. Чэхава (1999), «Трыстан і Ізольда» С. Кавалёва (1999), «Брат мой Сымон» А. Казанцава (2000), «Кім» А. Дударава (2001), «Люці» А. Дударава (2003), «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка (2003), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (2005), «Івона — прынцэса Бургундская» В. Гамбровіча (2005), «Прымакі» Я. Купалы (2006), «Маэстра» М. Ладо (2006), «Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава (2008), «Хам» Э. Ажэшкі (2009), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (2010), «Не мой» А. Адамовіча, «Ноч Гельвера» І. Вілквіста (2011), «Субота. Нядзеля. Панядзелак» Э. дэ Філіпа (2012), «Людзі на балоце» І. Мележа (2012).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Пастаноўка Аляксандра Гарцуева «Не мой», пастаўленая ў 2010 годзе на сцэне Купалаўскага тэатра, перамагла ў пяці намінацыях на Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2011): «Найлепшая сучасная пастаноўка па творах беларускіх аўтараў» (Аляксандр Гарцуеў і Алена Калюнова), «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка» (Барыс Герлаван і Алена Ігруша), «Найлепшае музычнае афармленне» (кампазітар Алег Хадоска), «Найлепшая жаночая роля» (Святлана Анікей — роля Паліны), «Найлепшы спектакль года» — разам з операй «Набука» (рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ) Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з актрысай Зояй Белахвосцік мае дачку Валянціну (нар. 1986), таксама актрысу. Абедзве працавалі ў Купалаўскім тэатры. 26 жніўня жонка Зоя і дачка Валянціна разам з большасцю трупы ды іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніліся ў знак пратэсту супраць масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў[3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі