Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Анастасія Кузьміна
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна
Арыгінальнае імя руск.: Анастасия Владимировна Кузьмина
Нарадзілася 28 жніўня 1984(1984-08-28) (39 гадоў)
Цюмень, СССР
Грамадзянства  Расія,  Славакія
Рост/Вага 180 см/68 кг
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 3 (спрынт, 2010, 2014, мас-старт 2018)
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2008/09
Агульная трапнасць 76%
Лежачы 71%
Стоячы 80%
Кар’ера (Кубак свету)
Гонак 49
Перамог 3
Асабістых подыумаў 12 ( x 3 + x 4 + x 5)
Заробленых ачкоў 958
Біятлон
Алімпійскія гульні
Золата Ванкувер 2010 спрынт 7,5 км
Срэбра Ванкувер 2010 пераслед 10 км
Золата Сочы 2014 спрынт 7,5 км
Срэбра Пхёнчхан 2018 гонка праследавання 10 км
Срэбра Пхёнчхан 2018 індывідуальная гонка 15 км
Золата Пхёнчхан 2018 мас-старт 12,5 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Пхёнчхан 2009 мас-старт 12,5 км
Бронза Ханты-Мансійск 2011 спрынт 7,5 км
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Уфа 2009 спрынт 7,5 км
Золата Уфа 2009 пераслед 10 км
Летні біятлон (лыжаролеры)
Чэмпіянаты свету
Бронза Оберхоф 2009 змяшаная эстафета
Бронза Нове-Места 2011 змяшаная эстафета
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Осрблье 2012 спрынт 3 км
Срэбра Осрблье 2012 пераслед 5 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасія Уладзіміраўна Кузьміна (Шыпу́ліна) (славацк.: Anastasia Kuzminová, 28 жніўня 1984, Цюмень, Расія) — расійская і славацкая біятланістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў спрынце (2010 і 2014), неаднаразовая пераможца кантынентальных першынстваў і чэмпіянатаў свету сярод юніёраў, майстар спорту міжнароднага класа. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2009 года ў мас-старце, двухразовая чэмпіёнка Еўропы таго ж года. Заваявала для Славакіі першы залаты медаль зімовых Алімпійскіх гульняў у 2010 годзе.

У снежні 2010 года стала пераможцам анкеты спартыўных журналістаў «Лепшы спартсмен Славакіі».

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Анастасія і яе брат Антон Шыпулін пачалі займацца лыжнымі гонкамі ў Надзеі Дзмітрыеўны Каўрыжных (майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Расіі). Біятлонам Анастасія стала займацца ў 1999 годзе пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Шэстава.

На першынствах сярод юніёраў і на чэмпіянаце Еўропы Анастасіі часта мела поспех: 1-е месца ў эстафеце ў 2003 і 2005 гадах; 1-е месца ў гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы 2005 года ў Новасібірску , 1-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне 2004 года ў Мінску; 1-е месца этапу Кубка Еўропы ў спрынце ў 2006 годзе ў Аўстрыі.

За зборную Расіі на этапах Кубка свету выступала ў сезонах 2005—2006, 2006—2007. Лепшы вынік — 13-е месца на старце сезона 2006—2007 у індывідуальнай гонцы.

Пасля заканчэння апошняга ў складзе зборнай Расіі сезону 2006—2007, у красавіку 2007 года выйшла замуж за ізраільскага лыжніка з расійскімі каранямі Даніэля Кузьміна. Займалася выхаваннем сына Елісея. Пераехаўшы з мужам у Славакію, са снежня 2008 года прадстаўляе ў міжнародных спаборніцтвах гэтую краіну, жыве і трэніруецца ў Банска-Бістрыца.

У лютым 2009 года Анастасія Кузьміна стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў карэйскім Пхенчхане ў мас-старце. 28 лютага і 1 сакавіка 2009 года выйграла спрынтарскую гонку і гонку пераследу на Чэмпіянаце Еўропы ва Уфе.

Пасля паспяхова праведзеных снежаньскіх этапаў Кубка свету алімпійскага сезону 2009—2010, у якіх Кузьміной ўдалося заняць 3-е месца ў індывідуальнай гонцы ў славенскай Паклюцы і 5-е ў спрынце ў Хохфільцэне, Анастасія знаходзячыся на трэніровачным зборы ў Оберціліяхе ў снежні 2009 года атрымала траўму левай рукі.

10 снежня 2010 года ў аўстрыйскім Хохфільцэне ў спрынтэрскай гонцы на 10 км выйграла сваё першае «золата» ў рамках Кубка свету па біятлоне.[1]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы брат — Антон Шыпулін (нар. 1987), прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету па біятлоне ў складзе зборнай Расіі.

6 красавіка 2007 выйшла замуж за ізраільскага лыжніка Даніэля Кузьміна.[2] 27 чэрвеня таго ж года ў іх нарадзіўся сын Елісей.[3]

Мае вышэйшую адукацыю — скончыла Цюменскі юрыдычны інстытут МУС Расіі. Захапленні — кулінарыя, музыка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]