Анатоль Аляксеевіч Стэпусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Аляксеевіч Стэпусь
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы
30 чэрвеня 2014 — 22 мая 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Вадзім Лазерка
Пераемнік Вячаслаў Качанаў
2-і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі
18 красавіка 2008 — 30 чэрвеня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Дзеравяшка

Нараджэнне 30 лістапада 1960(1960-11-30) (63 гады) ці 28 чэрвеня 1960(1960-06-28) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Анато́ль Аляксе́евіч Стэпусь (нар. 28 чэрвеня 1960, Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт[1].

Працаваў у Гандлёвым прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь у В’етнаме (19941998), у 20022004 гадах быў часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Японіі.

18 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі[2].

З 30 чэрвеня 2014[3] па 22 мая 2018[4] года займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы.

З 2022 года працуе начальнікам упраўлення па працы з дыпламатычным корпусам Галоўнага ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс»[5].

Зноскі