Анатоль Мікалаевіч Сарокін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Анатоль Мікалаевіч Сарокін
Дата нараджэння 21 мая 1940(1940-05-21) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторык[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1980)
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Мікалаевіч Саро́кін[1] (нар. 21 мая 1940) — гісторык, доктар гістарычных навук (1980), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

А. М. Сарокін нарадзіўся ў Мінску. У 1962 годзе скончыў бібліятэчны факультэт[2] Мінскага педагагічнага інстытута. З 1965 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (займаў пасаду загадчыка аддзела[2]). У 1997—2000 гадах начальнік аддзела Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[1]. З 2000 года — прафесар кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага інстытута правазнаўства[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па праблемах агульнай і эканамічнай гісторыі Беларусі, прававога рэгулявання грамадскіх адносін, сацыяльных выбухаў, палітычных рэпрэсій, па гістарыяграфіі. Адзін з аўтараў сумесных выданняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Развіццё эканомікі Беларусі ў 1928—1941 гг.», «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР».

Сярод апублікаваных прац:

  • Совхозы БССР в период построения фундамента социализма (1926―1932 гг.) — Мн.: Наука и техника, 1971;
  • Совхозы Белорусской ССР (1917—1941 гг.) — Мн.: Наука и техника, 1979;
  • Победа колхозного строя в Белорусской ССР / М. П. Костюк, В. А. Полуян, А. Н. Сорокин и др. — Мн. : Наука и техника, 1981;
  • Эксперимент: Человек и земля. — Мн., 1994;
  • Старонкі з гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.-метад. дапамож. для кантралюемай самастойнай работы / А. М. Сарокін. — Мн.: НА ТАА «БІП-С», 2004. — 94 с. — ISBN 955-6537-87-8;
  • Метамарфозы… гісторыі: зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. — Мн.: Права і эканоміка, 2013;
  • Дороги Отчизны: княжества ― Республика Беларусь. — 2-е изд., дополненное. — Мн.: Право и экономика, 2016.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]