Міхаіл Паўлавіч Касцюк
Міхаіл Паўлавіч Касцюк | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2019 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Сяргеевіч Краўчанка |
Партыя | |
Узнагароды | |
![]() |
Міхаі́л Па́ўлавіч Касцю́к (26 сакавіка 1940, в. Масцішча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 5 лютага 2019[1]) — беларускі гісторык. Акадэмік НАНБ (1996, чл.-кар. з 1989), доктар гістарычных навук (1980), прафесар (1987). Ганаровы архівіст Беларусі (2014). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна (2010).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1963). З 1969 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1970—1975 гадах вучоны сакратар. У 1975—1981 — вучоны сакратар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1981—1989 гадах намеснік дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР, у 1989—1999 дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 1999 – загадчык аддзела, з 2007 – галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1980 — доктарскую. У 1989 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1996 — акадэмікам НАНБ.
Займаўся даследаваннем сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі ХХ ст.: гісторыі сялянства, рабочых, інтэлігенцыі. Вывучаў гісторыю дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, пытанні ўсталявання і функцыянавання савецкай сістэмы ўлады, праблемы гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і інш.
Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 індывідуальныя і звыш 10 калектыўных манаграфій. Касцюк з’яўляўся галоўным рэдактарам «Нарысаў гісторыі Беларусi» ў 2 частках (1994—1995) і «Гісторыі Беларусi» ў 6-ці тамах (2000—2011)
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Победа колхозного строя в Белорусской ССР / М. П. Костюк, В. А. Полуян, А. Н. Сорокин и др. — Мн. : Наука и техника, 1981.
Манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]
- Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926—1937 гг.). — Минск, 1979.
- Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). — Минск, 1986.
- Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. — Минск, 1989.
- Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. — Мінск, 2000.
Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусізацыя як форма нацыянальнай палітыкі // Полымя. — 2012. — № 5. — С. 123-132.
- Сталіншчына і Беларусь // Беларускі гістарыны часопіс. — 1995, № 1-2.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1981)
- Медаль Францыска Скарыны (2010)
- Прэмія НАН Беларусі і СА РАН(руск.) бел. (2003) імя акад. В. А. Капцюга(руск.) бел. за кнігу «Нарыс гісторыі беларусаў у Сібіры ў ХІХ-ХХ стст. (руск.) ».
Зноскі
- ↑ Памёр Міхаіл Касцюк — адзіны ў Беларусі акадэмік-гісторык // nashaniva.by, 05.02.2019, 11:49
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Касцюк Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 160;
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Міхаіл Паўлавіч Касцюк у Вікіцытатніку |
---|
- Міхаіл Паўлавіч Касцюк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- Сяргей Навумчык. Чалавек, які дапамог «Пагоні» зрабіцца дзяржаўным сымбалем // Радые Свабода, 5 лютага 2019
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 2019 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
- Дактары гістарычных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Ганаровыя архівісты Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Архівісты Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна