Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў
Выгляд
| Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 10 студзеня 1942[1] (84 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Прафесія | балетмайстар |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў (нар. 10 студзеня 1942, в. Люшнева, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Народны артыст Беларусі (1987). Працаваў y розных творчых калектывах. З 1967 года кіраўнік Брэсцкага народнага ансамбля танца «Радасць». Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору («Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш.), падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978 года.
Ганаровы грамадзянін горада Брэста (27.04.2012).
Зноскі
- ↑ Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт Праверана 19 кастрычніка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкай вобласці
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Ганаровыя грамадзяне Брэста
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Харэографы Беларусі