Люшнева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Люшнева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 894 021
Люшнева на карце Беларусі ±
Люшнева (Беларусь)
Люшнева
Люшнева (Брэсцкая вобласць)
Люшнева

Лю́шнева[1] (трансліт.: Liušnieva, руск.: Люшнево) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 28 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда, пры аўтадарозе з Моўчадзі ў Палонку, за 1,5 км ад р. Уса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з сярэдзіны 16 стагоддзя як сяло. З канца 16 стагоддзя належала Сапегам.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерняў.

У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі валасное праўленне, Свята-Успенская царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 годзе), карчма, побач — вадзяны млын і лесапільны завод. Існавалі лесараспрацоўчыя, сплаўныя, возніцкія і іншыя промыслы.

На пачатку 20 стагоддзя сяло (912 жыхароў), працавала народнае вучылішча (у 1901 годзе ў ім вучылася 80 дзяцей).

З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага павета. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак (9 дамоў, 72 жыхары)

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 22 сакавіка 1962 года цэнтр Люшнеўскага сельсавета. З 22 сакавіка 1962 года да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2][3].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Майстэрні па рамонце сельскагаспадарчай тэхнікі
  • Ветэрынарны пункт
  • Аддзяленне сувязі
  • 2 магазіны
  • Базавая школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Дзіцячыя яслі-сад
  • Аўтаматычная тэлефонная станцыя
  • Фельчарска-акушэрскі пункт

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 55 двароў, 572 жыхары (1886)
  • 42 дамы, 332 жыхары (1921)
  • 535 жыхароў (1959)
  • 745 жыхароў (1970)
  • 272 двары, 697 жыхароў (1972)
  • 172 двары, 478 жыхароў (1998)

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Успенская царква

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Анатоль Міхайлавіч Вараб'ёў, беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Народны артыст Беларусі (1987).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]