Перайсці да зместу

Домжарыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Домжарыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Домжарыцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 702
Домжарыцкі сельсавет на карце
Тэлефонны код 2132
Паштовыя індэксы 211188
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

До́́мжарыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Домжарыцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. Пасля скасавання Бягомльскага раёна 20 студзеня 1960 года ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці (за выключэннем вёсак Бедзіна, Слабада, Федаркі, якія былі перададзены Докшыцкаму раёну)[1]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Зацякляскага сельсавета (4 населеныя пункты: Барсукі, Валова Гара, Мар’янава і Чарніца)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[3]. 4 сакавіка 1987 года ў склад Домжарыцкага сельсавета са Стайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бяседы, Верабкі, Вокана)[4]. 29 ліпеня 1988 года 6 населеных пунктаў (вёскі Барсукі, Бяседы, Валова Гара, Верабкі, Вокана і Чарніца) перададзены ў склад Слабадскога сельсавета. 21 верасня 1999 года ў склад сельсавета са Слабадскога сельсавета вернуты вёскі Барсукі, Валова Гара і Чарніца[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 783 чалавекі[6], з іх 96,2 % — беларусы, 3,1 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 702 чалавекі[8].

  1. ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 21 сентября 1999 г. № 17 Об изменении границы Домжерицкого и Слободского сельсоветов Лепельского района
  6. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 17 снежня 2023.
  7. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 2 кастрычніка 2020.
  8. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 17 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.