Анатоль Міхайлавіч Салаўёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Міхайлавіч Салаўёў
Нараджэнне 9 снежня 1954(1954-12-09) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык
Званне падпалкоўнік
Узнагароды

Анатоль Міхайлавіч Салаўёў (нар. 9 снежня 1954, в. Ляшчынец Гомельскага раёна Гомельскай вобласці, зараз у межах Гомеля) — беларускі палітык. Палкоўнік міліцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР, юрыст. Працоўную дзейнасць пачаў выхавальнікам у Лазавіцкай школе. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшым інспектарам па дазнанню, старшым следчым, намеснікам начальніка следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Савецкага райвыканкама горада Гомеля, начальнікам следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама горада Гомеля, начальнікам аддзела ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама, першым намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступені, «80 гадоў Беларускай міліцыі», «90 год міліцыі Беларусі», «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2] .

Зноскі