Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»
Выгляд
| Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі» | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| Краіна | Беларусь | ||
| Тып | Медаль | ||
| Каму ўручаецца | не ўручаецца | ||
| Дата заснавання | 16 кастрычніка 2007 | ||
| Статус | юбілейны медаль | ||
Юбіле́йны меда́ль «90 год о́рганам дзяржа́ўнай бяспе́кі Белару́сі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 520 ад 16 кастрычніка 2007 года[1] да 90-й гадавіны органаў дзяржаўнай бяспекі СССР.
Прадстаўленне да ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Права на ўзнагароджанне мелі:
- Вайскоўцы органаў дзяржаўнай бяспекі, падпарадкаваных ім падраздзяленняў і арганізацый (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці;
- Ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі (за якіх хадайнічае Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў КДБ «Гонар»), службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ № 520 ад 16 кастрычніка 2007 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2024. Праверана 9 жніўня 2024.